Лакальныя прадукты і ўнікальныя рэцэпты як сучасны трэнд: што мы можам прапанаваць?

12 жніўня ў сядзібе «Студзінка» прайшоў наш доўгачаканы трэнінг на тэму кулінарнай спадчыны «Лакальныя прадукты і ўнікальныя рэцэпты як сучасны трэнд: што мы можам прапанаваць?». Ён доўга адкладаўся з-за COVID19, і нарэшце з улікам мер бяспекі (у адкрытым памяшканні) мы яго правялі. Трэнінг праходзіў у рамках праекта "Падтрымка жанчын у фермерстве, агратурызме і рамесніцтве». 

Галоўным спікерам быў Ніклас Фьелстрам, кіраўнік Еўрапейскай сеткі кулінарнай спадчыны. Ён распавёў пра асноўныя трэнды ў гастранаміі і сучасных спосабах прасоўвання традыцыйных прадуктаў.

Таксама выступілі Валерыя Кліцунова з прэзентацыяй «Гастранамічны турызм як сродак развіцця рэгіёнаў» і Дар'я Пукась, якая правяла параўнальны аналіз распаўсюджвання турызму ў Польшчы і Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікалі майстар-класы пераможцаў конкурсу ініцыятыў праекта. Дзякуем Алене Новік, Наталлі Лімарэнка, Вользе Саванук, Веры Мініч, Але Сапяжынскай за прадстаўленне сваіх прадуктаў і страў: сыры, крэм-мёд, экаснэкі, "таўкіння", бліны, каўбасы, сала, травяныя чаі і т.п. Больш падрабязны артыкул мы хутка апублікуем.

Падрабязней чытайце на сайце belta.by

Каментары