Гаспадарчы сыр-2017

Калі:  Красавік

30 красавіка 2017 года ў горадзе Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці пройдзе гастранамічны фестываль “Гаспадарчы сыр”. Вас чакае кірмаш з дэгустацыямі, на якой мясцовыя сыраробы прадставяць калекцыі больш за 50 відаў хатніх сыроў – цвёрдыя, мяккія, плаўленыя, тварожныя, сулугуні, брынза, салодкія, з рознымі прыправамі і напаўняльнікамі і многае іншае.

На кірмашы будуць праходзіць майстар-класы і розыгрышы, працаваць “Вуліца майстроў” з продажам прадукцыі ад рамеснікаў, а таксама пляцоўка аграэкатурыстычнай вёскі з пачастункамі, сувенірамі, знаёмствам з хатнімі жывёламі і катаннем на конях. Для гасцей кулінарнага свята арганізуюць анімацыйна-забаўляльную праграму з выступамі мясцовых творчых калектываў. Можна будзе паўдзельнічаць у гульнях, конкурсах і тэматычных экскурсіях.

Асобную забаўляльную праграму рыхтуе аграсядзіба "Забава" ў вёсцы Аляксандраўка. Тут вас чакаюць шашлыкі, вуха, паходная лазня, пешаходныя і конныя прагулкі і дыскатэка на кемпінг-пляцоўцы.

Каментары

Адкрыйце Беларусь у туры

Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.

Тайны южной Ельни

5 (14 водгукаў)

Цана ад: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 водгукаў)

Цана ад: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 водгукаў)

Цана ад: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок