У чацвер, 13 ліпеня, у абедзенны перапынак з 12:00 да 15:00 на набярэжнай Свіслачы пройдзе фестываль ссабойкі «Баржомі GO!».
На Зыбіцкай можна будзе самім прыгатаваць экспрэс-абед з прадуктаў, прадстаўленых арганізатарамі, і тут жа зʼесці яго на траўцы.
Для тых, у каго ўжо ёсць ссабойка, будуць зручныя крэслы, музыка ад лепшых дыджэяў Зыбіцкай і фуд-лекторый:
- 12:30 «Го на Камароўку: выбіраем на абед лакальныя сезонныя прадукты разам з інстаграмам Камароўскага рынку» (Іван Ткачук); ͕
- 13:00 «Другі закон бутэрброда, ці правільны хлеб». Ілля Прохараў, крафтовая пякарня Brø Bakery;
- 13:30 «Карысная ссабойка за 10 хвілін: рэцэпты на тыдзень». Блогер Ірына Кабасакал;
- 14:00 «Які стрыт-фуд абавязкова трэба паспрабаваць у Мінску на вуліцы». Ягор Рытвинский, заснавальнік фестывалю Vulitsa Ezha;
- 14:30 «фотагенічная ежа: як ствараюцца хуткія і прыгожыя рэцэпты». Майстар-клас ад Вікторыі Ткачук, кіраўніцы праекта Bon Appetit.
Для тых, у каго няма ссабойкі, але хто хацеў бы паспрабаваць: 100 сэтаў ад сэрвісу дастаўкі набораў прадуктаў з рэцэптамі rebox для падрыхтоўкі прама на месцы.
Матерыялы ўзяты з сайта citydog.by
Каментары