Мэтамі праекта з'яўляюцца:
- Захаванне, развіццё і папулярызацыя беларускай гастранамічнай традыцыі як часткі культурнай спадчыны;
- Адраджэнне культуры спажывання мясцовых прадуктаў;
- Падтрымка арганічнай сельскай гаспадаркі.
Прадукцыя:
- хлеб, выраблены паводле традыцыйнай тэхналогіі, на жытнёвай заквасцы, без фабрычных дрожджаў, без выкарыстання штучных дабавак,
- святочныя (вясельныя) караваі,
- пернікі,
- яблычны сыр,
- ласункі паводле рэцэптаў даўніх кулінарных кніг.
Плануецца супрацоўніцтва з фермерамі, якія будуць пастаўляць экалагічна чыстую (у ідэале – з арганічным сертыфікатам) сыравіну: муку, дамешкі да хлеба, яблыкі.
Продаж будзе арганізаваны наступным чынам:
Пастаўкі ў рэстарацыі і кавярні. Арэнда гандлёвых кропак на рынках Мінска (Камароўка, Ждановічы, Заходні і інш.). Прыватным кліентам – праз краму ЭкаЕжа.
Старонка праекта:
Каментары