Не ведалі, што такое «Краутфлекерль»? Заўсёды хацелі паспрабаваць карпаччо з васьмінога?
З 27 жніўня па 15 верасня ў Мінску адбудзецца восеньскі GASTROFEST з новай тэматыкай - "Краіны свету". 20 устаноў-удзельніц прапануюць гасцям адправіцца ў гастранамічнае падарожжа і падзеляцца традыцыямі розных краін і рэгіёнаў. Кошт фестывальнай прапановы складзе 26 рублёў.
У рамках фестывалю захаваецца гульнявая механіка па зборы штампаў пры наведванні устаноў. Гасцей чакаюць падарункі ад брэндаў Beefeater, Aviabaltic і генеральнага партнёра ўсёй серыі фестываляў Альфа-Банка.
Крыніца: tut.by
Каментары