Вось і падведзены вынікі нашага смачнага конкурсу “Смак рэгіёну”!!! У суботу 12 жніўня дзянёк выдаўся сапраўды спякотны! На кухні аграсядзібы “Альхова” кіпела гістарычная падзея. У нас у гасцях сабраліся пераможцы конкурсу, каб правесці майстар-клас па прыгатаванні страў беларускай нацыянальнай кухні. Ад усёй душы дзякуем усім удзельнікам конкурсу! А вось і нашы пераможцы: “Самы аутэнтычны” - Алена Чэбатарёва (Бабуліна мачанка); "Незвычайная назва" - Валянціна Цыганец (Бабуліна смаката); “Рэцэпт з гісторыяй” - Аляксандр Клімко (Бульі з соусам).
Асаблівая падзяка прафесійнаму складу журы, якому было не проста зрабіць выбар: Навагродскаму Тадэвушу Антонавічу - загадчыку кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ; Кліцуновай Валерыі Анатольеўне - старшыні праўлення БГА “Адпачынак у вёсцы”; Суславай Надзеі - эксперту па экалагічнаму турызму; Чарапок Галіне Іванаўне - дырэктару Ваўкавыскага раённага дома культуры і народнай творчасці.
Усе пераможцы былі ўзнагароджаныя каштоўнымі заслужанымі падарункамі, а таксама былі абраныя ўдзельнікі, чые рэцэпты атрымалі прыз глядацкіх сімпатый і суцяшальныя прызы ад раённай газеты “Наш час”. Дарэчы, корреспондет Вадзім таксама творча падрыхтаваўся да нашага мерапрыемства і правёў з усімі ўдзельнікамі інтэлектуальны батл на тэму кулінарыі. Ніхто не застаўся без падарункаў!
Каментары