Сырны фестываль пад Мінскам

Калі: Чэрвень

Традыцыйна ў чэрвені адбудзецца "Сырны фестываль пад Мінскам". Вас чакае сапраўдная сырная феерыя - багацце смачнага сыру ад самых вядомых беларускіх вытворцаў, кулінарныя шоу, забавы для ўсёй сям'і на прыродзе і мноства іншых сюрпрызаў! Стварэнню казачнай атмасферы і святочнага настрою будуць садзейнічаць і маляўнічыя пейзажы музея, старадаўняя архітэктура беларускай вёскі пачатку мінулага стагоддзя.

Праграма фестывалю шырокая і разнастайная. Беларускія прадпрыемствы і хатнія сыраробы прадставяць Вашай увазе больш за 100 відаў сыроў на любы вытанчаны густ - сыр з грыбамі, з даданнем віна ці з густам грэцкага арэха і многія-многія іншыя. Вы зможаце ацаніць сырныя навінкі ад ААТ "Пружанскі малочны камбінат", ААТ "Савушкін прадукт", ААТ "Кобрынскі масларобна-сыраробны завод", ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат", ААТ "Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат", СААТ "Белавежскія сыры", ААТ "Пастаўскі малочны завод", холдынг "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка".

Комментарии