Запрашаем на гастранамічны фестываль у Белавежскую пушчу 22 лют

Белавежская пушча адметная не толькі багаццем свайго прыроднага патэнцыяла, але і ўнікальнымі кулінарнымі традыцыямі. Пазнаёміцца з белавежскай гастранаміяй можна будзе зусім хутка – 22 лютага 2020 года на тэрыторыі маёнтка беларускага Дзеда Мароза пройдзе гастранамічны фестываль "Пушчанскі смак".

У праграме гастранамічнага фестывалю вас чакаюць:

- Кулінарны конкурс-фестываль сярод прадпрыемстваў грамадскага харчавання "Візітная картка пушчы" (на лепшую страву з дзічыны),

 

-         - Майстар-класы ад лепшых кухараў Белавежскай пушчы,

-         -   Майстар-класы па традыцыйным беларускім рамёствам,

-          -  Прэзентацыя аўтарскай стравы «Смачная Пушча»,

-          -  Дзень пушчанскай кухні, гастранамічны базар "Пушчанскія прысмакі" і многа іншага!

Госці свята змогуць паспрабаваць прыгатаваныя па старадаўніх пушчанскіх рэцэптах стравы з дзічыны, ягад і набыць для ўсёй сям'і экалагічна чыстыя прадукты. Варта адзначыць вялікі выбар страў, якія будуць рыхтавацца на грылі і адкрытым агні.

У межах мерапрыемства вас таксама чакаюць урачыстыя праводзіны Снягуркі і дачок Дзеда Мароза па даўняму звычаю – весела, з духмянымі блінамі, начынкамі з дароў лесу і знакамітай гарбатай на пушчанскіх травах!

Пачатак мерапрыемства а 11: 00.

Крыніца: npbp.by