Сучасны музей піваварства "Аліварыя"

ААТ "Піваварная кампанія Аліварыя" - Беларуская Піваварная кампанія, заснаваная ў 1864 годзе ў Мінску. "Аліварыя" - частка Carlsberg Group - трэцяй па велічыні піваварнай групы ў свеце. Штаб супрацоўнікаў налічвае больш за 900 чалавек, а магутнасць вытворчай пляцоўкі складае 13 млн дэкалітраў піва за год.

На тэрыторыі прадпрыемства, размешчанага па адрасе г. Мінск, вул. Кісялёва 30, знаходзіцца музей піваварства "Аліварыя". У музеі прапануюць два віды экскурсій. Першая, пад назвай "Гістарычны маршрут", прадугледжвае шпацыр па будынку - гісторыка-культурнай каштоўнасці - у якім піва вырабляецца з канца XIX стагоддзя. Уключае аповед пра гісторыю кампаніі, развіццё піваварства ў Беларусі і ў свеце, наведванне дзеючых вытворчых участкаў, а таксама прафесійную дэгустацыю 2 гатункаў піва. Экскурсія каштуе 15 руб. (12 руб. студэнтам).

Другі вiд экскурсіі, «Гід па стылях піва», выдатна падыдзе для знаёмства з асаблівасцямі розных стыляў піва, інгрэдыентамі піваварства, а таксама лепшымі спалучэннямі піва з ежай. Экскурсія праводзіцца ў выставачнай зале Музея без наведвання вытворчых цэхаў. Таксама ўключае прафесійную дэгустацыю некалькіх гатункаў піва. На экскурсію запрашаюцца групы ад 20 чалавек, кошт удзелу 18 руб. (15 руб. студэнтам).

Падрабязнасці шукайце на сайце Музея піваварства.

Каментары