Пернікавая майстэрня Pernik.by

Пернікавая майстэрня Pernik.by - гэта мастацкі, кандытарскі і адукацыйны праект, які працуе ў некалькіх накірунках:

  • робіць дзівосныя пернікі ручной працы, а таксама пернікавыя наборы для хатняй творчасці,
  • праводзіць майстар-класы па роспісу пернікаў для дзяцей і дарослых,
  • дзеліцца сваім вопытам і распавядае пра навінкі пернікавага свету.

Місія праекту:

“Мы жывем у сучаснай краіне, таму хочам аб'яднаць старадаўнія беларускія традыцыі з сучаснымі тэндэнцыямі ў кандытарскім свеце. Наша творчасць прымушае нас рухацца наперад, у новыя месцы, з новымі прадуктамі, новымі шляхамі, і несці дабро людзям! Мы хочам, каб кожны чалавек атрымаў часцінку душы, укладзеную ў кожны выраб!”

Больш падрабязна пра праект можна прачытаць тут. 

Каментары