Лешч

Куды едзем: пасёлак Ільіч Гомельскага раёна, сядзіба "Дом рыбака"

Каго пытаем у мясцовых: Міхаіла Цімафеевіча Куксу

Фермэр Міхал Цімафеевіч Кукса ператварыў бязрыбны ўчастак ракі на ўскрайку Гомеля ў любімае месца рыбакоў: стварыў рукатворнае возера і разводзіць у ім малькоў ляшчоў. Кожны год ён выпускае іх у раку, часова руйнуючы частку дамбы - рыбы хопіць усім. Галоўнае, каб рыбачылі па законе. Пасля рыбалкі раім паспрабаваць мясцовую юшку - Кукса рыхтуе яе паводле старадаўняга рэцэпта.

Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі"

Каментары