Кумыс

Куды едзем: Лагойскі раён, вёска Грамніцы

Пра што пытаем у мясцовых: малочную конеферму

У Грамніцах ёсць кабылінае малако, якое, кажуць, бліжэй усяго да матчынага. Сцвярджаць не бярэмся, але паспрабаваць раім. З малака тут робяць кумыс. Бяры натуральныя напоі і прасі паказаць табе коней: Грамніцы - адзінае месца ў Беларусі, дзе можна ўбачыць такі вялікі (360 скакуноў) табун у натуральных умовах. Усе мясцовыя коні пародзістыя, з радаводам да 5 пакалення. І не ідуць на забой - іх выкарыстоўваюць толькі для малочнай вытворчасці.

Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі". 

Каментары