Фэст "Чарка-шкварка на Суле"

Калі: Верасень

У час фестывалю “Чарка- Шкварка на Суле”, які адбудзецца на тэрыторыі “Парку гісторыі Сула” можна будзе пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы, прыгатаваныя па арыгінальных старадаўніх рэцэптах!

На тэрыторыі фестывалю будуць дзейнічаць два вялікіх тэматычных фудкорту:

  •  “шляхетны пір” - зона шляхецкай, арыстакратычнай кухні і напояў;
  • “Сялянскі падворак” - народная літвінская кухня і напоі.

Падчас правядзення фестывалю ежы, на пляцоўках парку гісторыі "Сула" можна будзе не толькі паспрабаваць гістарычныя стравы, але і паўдзельнічаць у кулінарных майстар-класах, будзе прыгатавана традыцыйная страва на гіганцкай патэльні! У 2016 годзе на гэтай жа патэльні быў прыгатаваны самы вялікі ў свеце дранік (заяўка пададзеная ў ў Кнігу Рэкордаў Гінеса), адбудуцца разнастайныя дэгустацыі.

Акрамя гэтага, на канцэртнай пляцоўцы, якая размесціцца сярод камянёў старажытнага кромлеху, на працягу ўсяго фестывалю будуць праходзіць выступы музыкаў, выканаўцаў сярэднявечнай музыкі, адбудуцца майстар-класы па старадаўніх шляхецкіх танцах, будзе працаваць рынак рамеснікаў-майстроў і розныя інтэрактыўныя кропкі: усе жадаючыя змогуць патрэніравацца ў стральбе з гістарычнага лука і паляўнічага арбалету, кінуць дзіду, баявую сякеру або нож, паўдзельнічаць у шляхецкіх і народных выпрабаваннях!

Каментары