Экскурсія ў Дом перніка

У Мінску (завулак Паўночны, 11) можна наведаць Дом перніка! Гэта музей, крама і майстэрня ў адным месцы. Сюды можна прыйсці з сям'ёй на майстар-класы, адзначыць дзень нараджэння, а таксама прыехаць цэлым класам на экскурсію для школьнікаў. Можна размаўляць, адпачываць, піць чай, вучыцца новаму і дарыць салодкія падарункі. Усе атрымаюць вялікую дозу эмоцый і ўражанняў і абавязкова захочуць вярнуцца!

Візіт у Дом перніка дае магчымасць дзецям даведацца пра гэты найсмачнейшы ласунак літаральна ўсё. У самым пачатку пернікавыя феі прапануюць дзеткам пагрузіцца ў мінулае - у музеі прадстаўлена гісторыя гэтага ласунка, які прыйшоў да нас даўным-даўно. Маленькім гасцям адкрыюць мноства сакрэтаў: як рабілі пернікі 100 гадоў таму, якімі інструментамі карысталіся, чаму іх раней называлі мядовым хлебам і чым друкаваныя пернікі адрозніваюцца ад ляпных і выразных. Кожнае наведванне Дома перніка заўсёды заканчваецца духмяным чаяваннем з сапраўдных самавараў!

Пернікавыя феі навучаць правільна рабіць пернік сваімі рукамі! Усе госці змогуць стварыць свой пернікавы шэдэўр і спячы яго.

Напярэдадні Новага года і Каляд дадаткова прапануюцца прадстаўленні на свежым паветры на пляцоўцы Дома Перніка «Навагодняя прыгода ў Пернікавай краіне». Дзяцей чакаюць конкурсы, віктарыны, карагоды вакол прыбранай елкі і, вядома ж, сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Кошт школьных экскурсій: 5 рублёў з чалавека. Сямейныя і дзіцячыя майстар-класы 20 рублёў.

Рэкамендаваны ўзрост дзяцей: 5-12 гадоў.

Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць тут і тут.

Крыніца фота: www.pernik.by.

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.