Дзісненскае масла

Дзісненскае масла — гатунак сметанковага масла, які вырабляўся сялянскім арцелямі Дзісенскага павета Віленскай губерні на пачатку XX ст. і пастаўляўся ў буйныя прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі, а таксама на экспарт.

Арцельнае масларобства ўзнікла ў Дзісенскім і суседнім Дрысенскім паветах Віцебскай губерні напрыканцы XIX ст. у сувязі з рэзкім падзеннем попыту на прадукцыю земляробства. Асабліва паспяхова развіваўся экспарт у Англію. У 1905 годзе з Дзісненскага павету было адпраўлена ў Англію масла на 10 тыс. руб., у 1908 — на 175 тыс., і ў 1910 — на 260 тыс. руб. Дзісненскае масла займала адно з першых месцаў на англійскім рынку і каштавала на 2—4 шылінгі даражэй, чым іншыя гатункі масла з Расійскай імперыі. Яно збывалася без пасярэднікаў цераз транспартную кантору Gergard&Gay у Лондан і Лідс. Па прыбыцці ў Англію па пошце высылаўся аванс ад 36 до 45 руб. за бочку, рэшта — пасля поўнай рэалізацыі. На жаль, арцельныя пастаўшчыкі не паспрабавалі зарэгістраваць адмысловай гандлёвай маркі, і дзісненскае масла пастаўлялася пераважна пад маркай "галшцінскага". Пасля Першай сусветнай вайны замежны рынак і высокая рэпутацыя дзісненскага масла былі страчаныя назаўжды.

“Дзісненскае масла ў ранейшыя часы славілася сваім смакам, - тлумачыць Алесь Белы. - Па Заходняй Дзвіне яно адпраўлялася ў Рыгу, а адтуль у Англію, дзе, дарэчы, каштавала на чатыры шылінгі даражэй, чым мясцовае”.

Госці, асабліва ўпершыню прыехаўшыя ў Дзісну, з цікавасцю даведаюцца, што пачынаўся горад як вядомая з X стагоддзя крэпасць-фарпост Полацкага княства Капец-гарадок (ад слова “капаць”, г. з. “земляная крэпасць”). У 1567 годзе кароль польскі Жыгімонт II Аўгуст назваў Дзісну горадам і надзяліў першым гербам – “Тры вежы з муру”. А праз два гады яна атрымала права на самакіраванне і свой другі герб - “Ладдзю”, які захоўваецца і дагэтуль.

З 1905 года шпарна развіваецца маслабойная вытворчасць. У 1905 годзе за мяжу прададзена 5000 пудоў масла, а ў 1907 годзе толькі ў Англію яго прададзена на 175 тысяч рублёў.

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.