Дзічына

Куды едзем: Валожынскі раён, веска Белакарэц, вул. Падлесная, Налібоцкая пушча

Дзе: сядзіба "Налібоцкія Васількі"

Як звязацца: +375 44 7715979, Васіль Уладзіміравіч Шакун

Што вам трэба ў першую чаргу - знайсці знакамітага егера і патомнага захавальніка лесу - Шакуна Васіля Уладзіміравіча. Ён проста скарбніца самых неверагодных гісторый пра пушчу, яе насельнікаў і часы, калі ў Налібокі прыязджалі каралі. Калі застанешся нанач, можаш заспець лася, казулю, аленя, кабана, рысь жыўём - у гэты час яны выходзяць з лесу і гуляюць па тэрыторыі сядзібы. Спадабаешся Шакуну - уладкуе табе ралі па сваіх уладаннях і пачастуе рэдкімі стравамі з дзічыны, накшталт шурпа з марала. Калі табе такая кухня па душы, то праз Васіля Уладзіміравіча можна знайсці паляўнічых, у якіх ёсць сезоннае мяса. І паспрабаваць згатаваць самому. 

Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі".

Каментары