Склад:

     засоленая замарожаная свініна (300 г),

     цыбуля (2 шт.),

     зеляніна пятрушкі,

     каліна чырвоная,

     агуркі з бочкі.

 

Гатаванне

Замарожаную свініну нарэзаць тонкімі лустачкамі, цыбулю нарэзаць кольцамі. Усе выкласці на талерку і ўпрыгожыць зелянінай пятрушкі. Побач на сподачкі выкласці каліну і нарэзаныя ўздоўж агуркі.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Закінуты рай

Масло Аляксандр, Масло Таццяна

+375 (23) 539-23-16

+375 (29) 687-71-92

+375 (29) 328-40-25

Гомельская вобл., Жыткавіцкі р-н, в. Сяменча, пас. Чырвоны бор

Склад:

     тварог (200 г),

     яйкі (1 шт.),

     малако (150 г),

     манныя крупы (100 г),

     цукар (50 г),

     чарніцы (50 г).

 

Гатаванне

Размяць тварог з малаком, дадаць яйка і цукар, Старанна змяшаць, дадаючы манку. Пакінуць на 10 хвілін для загусцення.

Керамічную форму вышмараваць алеем і пасыпаць манкай.

Яшчэ раз змяшаць сумесь, яна павінна мець кансістэнцыю нятлустай смятаны, выліць у форму і пасыпаць ягадамі (яны не павінны патануць).

Паставіць у разагрэтую да 200 °С духоўку, гатаваць 50 хвілін.

 

Афармленне і падача стравы

Можна есці і гарачай, і халоднай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Белыя лугі

Радзюкевіч Іван

+375 (29) 392-39-23

belieluga@gmail.com

Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, Варончанскі с.с., в. Тыневічы

Склад:

     хлеб чорны (2 лустачкі),

     сала (25 г),

     маянэз (20 г),

     алей для смажання (2 ст. л.),

     зеляніна (для ўпрыгожвання).

 

Гатаванне

На разагрэтую патэльню з алеем покласці хлеб, абсмажыць яго з двух бакоў да залацістай скарыначкі. Потым нацерці хлеб часнаком. Змешаць сала (нарэзаць дробнымі кубікамі) з маянэзам. Выкласці на хлеб атрыманую масу. Упрыгожыць зелянінай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Ёлкі-Палкі

Шышоў Віталь

+375 (29) 697 93 99

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Магілёўская вобл., Быхаўскі р-н, в. Вароніна, вул. Прыдарожная, 9

 

Склад:

     ялавічны рубец,

     смятана,

     цыбуля,

     спецыі.

Гатаванне

Аснову стравы складае свежы ялавічны рубец, адмыслова падрыхтаваны і нашаткаваны   дробнай саломкай. Не менш важнай з’яўляецца лёгкая смятанная поліўка з дадаткам цыбулі і кампазіцыі са спецый, у якой страва даводзіцца да патрэбнага стану непасрэдна перад падачай на стол. Варта зазначыць, што славутыя польскія флякі, хутчэй за ўсё – спрошчаная, разбаўленая да стану супу, танная карчомная версія старадаўняй ліцвінскай стравы.

Падаюцца шляхецкія ліцвінскія флячкі абавязкова ў невялікіх гліняных збаночках у якасці дарагой гарачай закускі.

Гісторыя рэцэпта

Адраджэнне рэцэптуры гэтай старадаўняй стравы пачалося з гістарычнага дакумента – успамінаў нямецкага  падарожніка XVII стагоддзя, якому пашчасціла трапіць у якасці шаноўнага госця ў тагачасны шляхецкі маёнтак дзесьці на прасторах Вялікага Княства Літоўскага. І вось у якасці самай пачэснай стравы, якая гатуецца выключна для дарагіх гасцей, у завяршэнне вячэры на стол з асаблівай урачыстасцю былі пададзены менавіта гарачыя ліцвінскія флячкі.

Галоўная асаблівасць, якая рабіла флякі ў тыя далёкія часы настолькі дарагімі і прызначанымі выключна для самых урачыстых выпадкаў, гэта тое, што гатуюцца яны са свежага ялавічнага рубца.

Карова ва ўсе часы была карміцелькай і простай сялянскай, і багацейшай шляхецкай сям’і, штодня забяспечваючы гаспадарку малаком, смятанай, маслам, творагам, сыравінай для вырабу сыру. Адпаведна пускалася пад нож гэткая карысная жывёла толькі ў выключных выпадках. Гэта і рабіла ліцвінскія флячкі такімі рэдка гатаванымі, а значыць, і вельмі дарагімі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дукорскі маёнтак

Захаранка Андрэй
+375 (44) 551-77-01
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а.г. Дукора, вул. Школьная, д. 15 

 

Склад:

     яблыкі,

     вада (0,5 шклянкі),

     цукар (0,5 шклянкі).

 

Гатаванне

 У літровы рондаль пакласці яблыкі, нарэзаныя на кубікі (абабраныя), дадаць 0,5 шклянкі вады і 0,5 шклянкі цукру. Пастаянна мяшаць. Калі яблыкі ператворацца ў аднастайную масу, можна здымаць з пліты. Пюрэ астудзіць, можна падаваць да мучных бліноў.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Лябёдка

Шырокая Ядвіга

+375 (29) 338-73-39

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Шчучынскі р-н, в. Дзегцяры, д. 38