Склад:

     яблыкі (кіслыя, цвёрдыя, познія гатункі; класіка – антонаўка),

     чорны жытні хлеб,

     цвёрды мёд.

Гатаванне

Бляху змазваць алеем ці салам. Раскласці лусты чорнага жытнага хлуба. На лусты хлеба пакласці памытыя яблыкі. Папярэдне трэба абрэзаць хвосцікі і зверху вузкім нажом выбраць асяродак з косткамі. Выразаная прастора запаўняецца цвёрдым мёдам.

Запякаць у печы ад 20 да 30 хвілін. Але трэба наглядаць, каб не распаўзліся праз 15 хвілін.

Выдатны хутарскі дэсэрт: смачныя і яблыкі, і хлеб. Падаецца напрыканцы вячэры.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Засьцянак Скрыплеў
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5

Склад (на 6 порцый):

     яйкі (8 шт.),

     мука  (6 ст. л.),

     малако (800 мл),

     соль,

     цыбуля (3 шт.),

     вяндліна (300 г),

     алей (50 г),

     масла сметанковае (50 г).

 

Гатаванне

Цыбулю нарэзаць саломкай, абсмажыць да залацістага колеру, дадаць вяндліну (саломкай), абсмажваць 2–3 хвіліны. Атрыманую сумесь выкласць у ёмістасць для запякання.

Яйкі ўзбіць, дадаць малако, муку і соль. Усё гэта ўліць у ёмістасць для запякання, змяшаць з цыбуляй і вяндлінай. Запякаць у духоўцы 30 хвілін пры тэмпературы 190 °С.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дамелька

Кедрун Аляксандр

+375 (29) 150-00-00

+375 (29) 682-04-06

+375 (17) 762-00-02

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Смалявіцкі р-н, в. Багута д. 13

Склад:

     сухія грыбы (100 г),

     морква (1 шт.),

     цыбуля (0,5 шт.),

     яйкі (10 шт.),

     каляндра молатая (па смаку),

     перац чорны молаты (па смаку),

     алей (100 г),

     часнок (1 зубчык),

     соль (па смаку).

Гатаванне

Сухія грыбы варыць 40 хвілін, пасля добра прамыць, прапусціць праз мясасечку. Папярэдне абсмажыць натаркаваную саломкай моркву на патэльні, дадаць дробна нарэзаную цыбулю, папярчыць, дадаць каляндру, усё змяшаць і яшчэ трохі абсмажыць. Дадаць грыбны фарш, пасаліць, наліць алею, змяшаць, памешваючы абсмажваць на патэльні 5 хвілін. Дадаць дробна нарэзаны часнок, накрыць вечкам і пакінуць на 3 хвіліны.

Адварыць 10 яек, разрэзаць, выняць жаўткі, змяшаць з грыбным фаршам. Разрэзаныя бялкі запоўніць гатовым грыбным фаршам і зверху памазаць маянэзам.

Можна ўпрыгожыць памідорамі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мазычы

Глінская Ева

+375 (29) 728-82-56

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Мазычы, вул. Набярэжная, д. 32