Склад:

     пячонка свіная (800 г),

     сала (2 кг),

     свініна (1 кг),

     яйкі (10 шт.),

     масла сметанковае (4–5 пачак),

     соль (15 г на кожны кілаграм),

     перац.

 

Гатаванне

Мяса перакруціць у мясасечцы, перамешаць інгрэдыенты. Катаем у шкляную банку. Варыць у аўтаклаве да моманту, калі ціск дойдзе да 4 атмасфер.

Даём паштэту астыць, потым можна падаваць.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Мікалаеўскі пасад”

Падрэз Мікалай

+375 (29) 864-72-16

Віцебская вобл., Ушацкі р-н, в. Сержаны, д. 30

Склад (на 6 порцый):

     рыс (200 г),

     вяндліна (300 г),

     каўбаса с/в (250 г),

     агурок марынаваны (4 шт. сярэдняга памеру),

     чарнасліў (150 г),

     сыр (200 г),

     ананас кансерваваны (300 г),

     маянэз.

 

Гатаванне

Рыс адварыць да гатовасці, астудзіць і выкласці на плоскую талерку пластом таўшчынёй 1 см. Злёгку прамазаць маянэзам.

Усе астатнія інгрэдыенты нарэзаць саломкай і выкладваць на рыс па чарзе пластамі: вяндліна, с/в каўбаса, агурок марынаваны, чарнасліў, сыр. Усе заліць маянэзам. Зверху выкласці ананас кубікамі. Пажадана, каб салата настаялася 2–3 гадзіны.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дамелька

Кедрун Аляксандр

+375 (29) 150-00-00

+375 (29) 682-04-06

+375 (17) 762-00-02

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Смалявіцкі р-н, в. Багута, д. 13

 

 

 

Склад:

     грыбы,

     цыбуля,

     соль і перац па смаку,

     мука,

     яйкі.

Гатаванне

Увага! Гэтыя грыбы – балотнікі і галавачы (порхаўкі) – растуць на тарфяных балотах. І склалася, што менавіта жыхары даліны Заходняй Беразіны ведаюць гэты грыб як прыдатны да стравы – ва ўсіх астатніх сам від грыбоў выклікае вялікую засцярогу. У першую чаргу важна сапраўды не зблытаць такі грыб з атрутным, таму мы не раім эксперэментаваць самастойна. Гэтыя грыбы смажаць альбо марынуюць, але не сушаць.

Грыбы нашаткаваць і варыць 30–40 хвіліны, потым выкласці на патэльню на алей альбо лой, на папярэдне абсмажаную пашаткаваную цыбулю, дадаць солі і перцу па смаку. Як варыянт, напрыканцы можна дадаць крыху мукі, 1–2 яйкі і ўсё добра перамяшаць.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Засьцянак Скрыплеў
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5 

Склад:

     салата Айсберг,

     курынае філе вэнджанае,

     агурок,

     памідор,

     базілік,

     рукала,

     кіслы апельсін;

соус:

     алей,

     мёд,

     французская гарчыца,

     сок цытрыны.

 

Гатаванне

Салату “Айсберг” парваць рукамі, філе парэзаць, агурок абабраць і парэзаць кубікамі. Памідор парэзаць на 6–8 частак. Апельсін абабраць ад лупінаў і перагародак, парэзаць кубікамі. Пластамі выкласці салату, філе, агурок, апельсін, памідор. Рукалу і базілік выкласці зверху салаты. Салату заправіць соўсам з алею, мёду, французскай гарчыцы, сокам цытрыны. Зверху можна пасыпаць кедровымі арэшкамі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Панскі двор

Казлоўская Ядвіга

+375 (29) 787-19-19

+375 (29) 781-71-20

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, в. Гіновічы, д. 4

Склад:

     свежы свіны пухір,

     мясны фарш,

     прыправы,

     соль.

 

Гатаванне

Свежы свіны пухір надзьмуць праз саломку, высушыць, перад напаўненнем, калі стаў занадта сухі, абліць кіпенем. У фарш пакласці ўсе прыправы, як на каўбасу, і соль. Парэзаны рукамі фарш робіць сцулёк прадуктам класу люкс. Ля гарляку пухіра зрабіць невялікі прарэз і напоўніць мясным фаршам як мага поўна, дзірку зашыць, абвязаць ніткай і добра падсушыць.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Засьцянак Скрыплеў
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5