Склад:

     ялавічны рубец,

     смятана,

     цыбуля,

     спецыі.

Гатаванне

Аснову стравы складае свежы ялавічны рубец, адмыслова падрыхтаваны і нашаткаваны   дробнай саломкай. Не менш важнай з’яўляецца лёгкая смятанная поліўка з дадаткам цыбулі і кампазіцыі са спецый, у якой страва даводзіцца да патрэбнага стану непасрэдна перад падачай на стол. Варта зазначыць, што славутыя польскія флякі, хутчэй за ўсё – спрошчаная, разбаўленая да стану супу, танная карчомная версія старадаўняй ліцвінскай стравы.

Падаюцца шляхецкія ліцвінскія флячкі абавязкова ў невялікіх гліняных збаночках у якасці дарагой гарачай закускі.

Гісторыя рэцэпта

Адраджэнне рэцэптуры гэтай старадаўняй стравы пачалося з гістарычнага дакумента – успамінаў нямецкага  падарожніка XVII стагоддзя, якому пашчасціла трапіць у якасці шаноўнага госця ў тагачасны шляхецкі маёнтак дзесьці на прасторах Вялікага Княства Літоўскага. І вось у якасці самай пачэснай стравы, якая гатуецца выключна для дарагіх гасцей, у завяршэнне вячэры на стол з асаблівай урачыстасцю былі пададзены менавіта гарачыя ліцвінскія флячкі.

Галоўная асаблівасць, якая рабіла флякі ў тыя далёкія часы настолькі дарагімі і прызначанымі выключна для самых урачыстых выпадкаў, гэта тое, што гатуюцца яны са свежага ялавічнага рубца.

Карова ва ўсе часы была карміцелькай і простай сялянскай, і багацейшай шляхецкай сям’і, штодня забяспечваючы гаспадарку малаком, смятанай, маслам, творагам, сыравінай для вырабу сыру. Адпаведна пускалася пад нож гэткая карысная жывёла толькі ў выключных выпадках. Гэта і рабіла ліцвінскія флячкі такімі рэдка гатаванымі, а значыць, і вельмі дарагімі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дукорскі маёнтак

Захаранка Андрэй
+375 (44) 551-77-01
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а.г. Дукора, вул. Школьная, д. 15