Склад:

     сала,

     соль,

     перац чорны,

     часнок,

     любыя іншыя прыправы – па смаку.

 

Гатаванне

 

Для гэтага спосабу засолкі падыйдуць як вялікія, так і сярэднія кавалкі сала. Для пачатку іх трэба нацерці соллю, чорным перчыкам, часнаком (папярэдне здрабніце яго) і іншымі любімымі заправамі. Гатовыя кавалачкі абматаць харчовай плёнкай і прыбраць у маразільную камеру. За два–тры дні да ўжывання дастаць, даць адляжацца салу ў халадзільніку і, можна каштаваць.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала

+375 (29) 793-31-91

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

Склад:

     насенне кропу (1 ст. л.),

     насенне каляндры (1 ст. л.),

     часнок буйны (5–6 зубчыкаў),

       сала-бачок свіны на скуры, сыры (1 кг),

     чорны перац молаты (0,5 ч. л.),

     ліст лаўровы (3 шт.),

     соль буйная (2/3 шклянкі).

 

Гатаванне

Змясціць у кавамолку часнок, засыпаць соллю і перамалоць.  Размалоць прыправы, высыпаць усё ў вялікую талерку і змяшаць, дадаць астатнюю соль. Нацерці багата бачок, сумесь пакласці ў пакунак, шчыльна завязаць і памясціць у лядоўню. Паварочваць пакет 2 разы на дзень. Праз 3–4 дні прадукт гатовы.

Астатнюю духмяную сумесь высыпаць у шкляны слоік і выкарыстоўваць для падрыхтоўкі першых і другіх страў.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Хатка на ваколіцы”

Барташ Сяргей

+375 (29) 723-57-56

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., в. Тышкавічы, вул. Гагарына, д. 22

 

   

Склад:

     ялавічына (35 г),

     бурак (20 г),

     бульба (20 г),

     морква (20 г),

     агурок салёны (20 г),

     фасоля кансерваваная (20 г),

     цыбуля (5 г),

     маянэз (10 г),

     смятана (10 г.),

     пятрушка.

Гатаванне

Ялавічыну, бульбу, бурак, моркву і салёныя агуркі нарэзаць кубікамі, цыбулю нарэзаць дробна. Мяса і гародніну злучыць з фасоллю, дадаць сумесь смятаны і маянэза і перамешаць.

Дзе пакаштаваць

Нацыянальны парк Прыпяцкі

+375 (29) 125-00-95

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а. г. Ляскавічы, вул. Сашы Глушко, д. 7А

Склад:

     яловыя шышкі,

     вада (3 л),

     цукар (3 кг).

 

Гатаванне

З сярэдзіны траўня з’яўляюцца маладыя шышачкі. Збіраць трэба шышкі даўжынёй не больш за 2 см. На кілаграм шышачак вам спатрэбіцца 3 л вады і 3 кг цукру. Памыць шышкі, змешаць інгрэдыенты. Давеці да кіпення, але не кіпяціць. Даць пастаяць дзень – два, потым паўтарыць працэдуру кіпячэння, да таго моманту, пакуль варэнне не загусцее. Разліць у банкі.

Такое варэнне не толькі мае багаты і насычаны смак, але і дапамагае пры лячэнні прастуды.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Польскі маёнтак

Ісаева Таццяна

+375 (29) 829-20-13

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Белая, д. 13

 

Склад:

          курынае філе (500 г),

          грыбы (300 г),

          цыбуля (200 г),

          цвёрды сыр (200 г),

          смятана (200 г),

          маянэз (100 г),

          соль, прыправы.

 

Гатаванне

Абсмажцыць курынае філе, цыбулю, грыбы (да выдалення вільгаці), усё перакласці ў ёмістасць для запякання, дадаць смятану і маянэз, пасаліць і заправіць, пасыпаць нацертым сырам, запеч у духоўцы да з’яўлення залацістай скарыначкі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хорань

Хорань Ала

+375 (21) 595-47-81

+375 (29) 599-92-66

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Расонскі р-н, в. Клясціцы, вул. Горная, д. 1