Склад:

     малако (6 л),

     столовый воцат 9 % (100 г).

 

Гатаванне

6 л малака давесці да кіпення, тонкім струменьчыкам уліць туды, бесперапынна памешваючы, 100 г сталовага 9 % воцату. Твараговую масу, якая аддзялілася ад сыроваткі, адкінуць у клінок, дадаць 0,5 сталовай лыжкі солі, змяшаць, пакласці пад прэс.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дакудава

Агарка Юры, Агарка Святлана

+375 (29) 280-31-41

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Лідскі р-н, в. Дакудава, д. 14

Склад:

     тварог (2 кг),

     масла сметанковае (500 г),

     яйкі (8 шт.),

     соль па смаку.

Гатаванне

 

Добра адціснуты тварог працерці праз сіта і варыць 10 хвілін у свежым малацэ. Затым зліць масу ў сумку з двухслаёвай марлі і падвесіць (можна пакласці пад груз). Пакуль сцякае вадкасць, узяць сметанковае масла, яйкі, соль і падаграваць на малым агні, бесперапынна памешваючы, каб маса стала аднастайнай. Затым гэтую масу змяшаць з тварагом і зноў варыць на павольным агні. Варыць сыр трэба да таго часу, пакуль ён не стане адставаць ад дна посуду. Захоўваць яго пажадана адкрытым у халодным месцы, трохі пасыпаўшы зверху соллю. Каб атрымаць наздраваты сыр, трэба ўсыпаць дробку соды.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Паўлінава

Аніпчанка Алена

+375 (29) 726-64-69

+375 (29) 723-63-42

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в. Паўлінава, вул. Падлесная, д. 6

Склад:

     казінае малако (1 л),

     цытрына (1/2 шт.),

     ванілін,

     цукровая пудра,

     соль.

 

Гатаванне

Казінае малако давесці да кіпення, затым дадаць 1/2 цытрыны, 10 хвілін даць пастаяць. Пасля гэтага дадаць ванілін, цукровую пудру і соль. Змясціць атрыманую масу пад прэс, на 2–3 гадзіны.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Міхайлава

Чабатар Людміла

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

+375 (29) 106-50-89

Магілёўская вобл., Слаўгарадскі р-н, в. Міхайлава, д. 6

Склад:

     тварог (1 кг),

     малако (1 л),

     соль (1 ч. л.),

     сода (1 ч. л.),

     сметанковае масла (2 ст. л.),

     яйкі (1–2 шт.).

 

Гатаванне

1 кг тварагу змяшаць з 1 л малака, нагрэць на павольным агні, бесперапынна памешваючы да зʼяўлення сыроваткі, адцадзіць. У гарачую масу дадаць 1 чайную лыжку солі, 1 чайную лыжку соды, 2 сталовыя лыжкі сметанковага масла, 1–2 яйкі, перамяшаць, падаграваючы на павольным агні. Выкласці ў форму, змазаную алеем.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дакудава

Агарка Юры, Агарка Святлана

+375 (29) 280-31-41

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Лідскі р-н, в. Дакудава, д. 14