Склад:

     сухі хлеб (300 г),

     свіное сала (150 г),

     яйкі (3 шт.),

     цыбуля (2 шт.),

     соль, зеляніна.

 

Гатаванне

 

Смажыць скваркі з дробна нарэзанай рэпчатай цыбуляй і кубікамі нарэзанага хлеба. У рондаль наліць 1,5 л вады, пакласці засмажку, соль і давесці да кіпення. Як толькі вада закіпіць, у рондаль асцярожна ўліць растертыя яйкі, бесперапынна памешваючы суп. Дадаць зеляніну (кроп, пятрушка).

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Паўлінава

Аніпчанка Алена

+375 (29) 726-64-69

+375 (29) 723-63-42

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Бресцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в. Паўлінава, вул. Падлесная, д. 6

Склад:

     булён (4 л),

     грыбы (500 г),

     цыбуля рэпчатая (4 шт.),

     каўбаскі вясковыя (1 кг),

     мука (5 ст. л.),

     смятана (250 г),

     часнок, спецыі.

Гатаванне

Зварыць булён (напрыклад, з ½ тушкі курыцы), мяса аддзяліць ад костак. Каўбаскі запекчы і разрэзаць на невялікія кавалачкі. Цыбулю абсмажыць на патэльні, дадаць грыбы і патушыць да гатоўнасці. Далей у булён дадаць курынае мяса, каўбаскі, грыбы з цыбуляй і 10 хвілін даць пагатавацца. Тым часам змешаць муку са смятанай і развесці вадой, каб атрымалася густая маса без камякоў. Дадаць гэтую масу да булёну. Поліўка павінна трохі загуснуць. Па смаку дадаць соль, часнок і спецыі.

Поліўку можна падаваць з блінамі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Ганка

Ганец Анатоль

+375 (29) 676-63-03

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Эпімахі, д. 20

 

 

Склад:

·        бараніна (казляціна) (1,5 кг),

·        цыбуля (1 шт.),

·        перац балгарскі (1 шт.),

·        таматы (3 шт.),

·        морква (3 шт.),

·        бульба (5 шт.),

·        соль (1 ч. л.),

·        перац (1 ч. л.),

·        спецыі (1 ч. л.),

·        лаўровы ліст (3 шт.),

·        часнок (1 галоўка),

·        спагецці (100 г),

·        пятрушка (50 г).

Гатаванне

Нарэзаць бараніну (казляціну) буйнымі парцыённымі кавалачкамі, выкласці ў рондаль, уліць халодную ваду і тушыць на сподзе. Дадаць буйна нарэзаны лук, патушыць 3–5 хвілін, пакласці буйна нарэзаную моркву, праз 3–5 хвілін таматы, яшчэ праз 3–5 хвілін бульбу. Паперчыць, заправіць спецыямі, пакласці цэлую вычышчаную толькі ад верхняй шалупіны галоўку часнаку і зеляніну пятрушкі ў пучку. Дадаць спагецці. Патушыць 5–10 хвілін, падаць суп да стала.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Аляксандра

Будзіловіч Наталля

+375 (29) 771-00-38

+375 (44) 758-73-18

+375 (17) 169-01-04

Мінская вобл., Дзержынскі р-н, в. Лабоды, д. 9

 

Склад:

     бараніна,

     цыбуля,

     перац балгарскі,

     памідоры,

     морква,

     бульба,

     соль,

     перац,

     спецыі.

Гатаванне


Для гатавання выкарыстоўваецца свежае мяса (бараніна), якое абсмажваецца на рашотцы на вуголлі. Затым у казан
трэба дадаць нарэзаную свежую гародніну (цыбуля, перац балгарскі, памідоры, морква, бульба), якія абсмажваюцца разам з мясам. Па абʼёме казана дадаць вады. Па смаку дадаць соль, перац, спецыі і прыправы, а таксама дробна нарэзаную зеляніну.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Яблынаўка

Кухто Алена

+375 (29) 711-67-98

+375 (29) 150-18-06

+375 (29) 590-39-28
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Верхнядзвінскі р-н, в. Вялікае Сяло

Склад:

     мяса (рэбры з мясам) (2 кг),

     морква (3 шт.),

     бульба (6 шт.),

     цыбуля рэпчатая (3 шт.),

     часнок (1 галоўка),

     перац чорны мелены (½ ч. л.),

     ліст лаўровы (3 шт.),

     соль па смаку.

Гатаванне

Шурпа паляўнічая налібоцкая гатуецца на адкрытым агні. У казан пакласці мяса і пасечаныя рэбры з мясам дзікіх жывёл (лось, алень, казуля), заліць вадой, давесці да кіпення. Дадаць буйна парэзаныя моркву і бульбу. Калі мяса аддзяліцца ад костак дадаць цыбулю, часнок, соль, перац і лаўровы ліст. Шурпу падаць гарачай з дадаткам свежага кропу і зеляніны пятрушкі кожнаму. Мяса можна выкласці і падаць на асобнай талерцы.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Налібоцкія васількі

Шакун Марыя

+375 (29) 313-78-64

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская область, Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16