Склад:

 

     мясны булён (2 л),

     бульба (5 шт.),

     морква (1 шт.),

     цыбуля (1 шт.),

     плаўлены сырок (2 шт.),

     адвараныя белыя грыбы (200 г),

     корань пятрушкі (1 шт.),

     смятана (5 ст. л.).

 

Гатаванне

 

У кіпень мяснога булёну пакласці адвараныя грыбы, абабраную і дробна нарэзаную цыбулю, бульбу, корань пятрушкі, моркву і плаўленыя сыркі. Варыць 40 хвілін. Пасаліць, заправіць і пасыпаць зелянінай.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба У цёткі Валі

Вьюхіна Валянціна, Вьюхін Юры

+375 (22) 221-25-85

+375 (29) 689-21-19

+375 (29) 625-46-07

Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Брускі, вул. Каштанавая, 3

 

 

Склад:

 

     бульба (900 г),

     морква (100 г),

     цыбуля (90 г),

     грыбы замарожаныя (1000 г),

     соль (1 ст. л.),

     спецыі,

     алей (70 г),

     вада (5 л).

 

Гатаванне

Наліць у рондаль ваду, дадаць прамытыя грыбы. Пакуль грыбы гатуюцца, наразаць бульбу саломкай. Затым дадаць бульбу да грыбоў, туды ж дадаць спецыі. Абсмажыць цыбулю з морквай. Дадаць абсмажаную гародніну ў суп, пасля гатаваць яшчэ 20–25 хвілін. Падаць суп са смятанай, упрыгожыць зелянінай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Ёлкі-Палкі
Шышаў Віталь
+375 (29) 697-93-99
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Магілёўская вобл., Быхаўскі р-н, в. Вароніна, вул. Прыдарожная,
д. 9

 

Склад:

     лісце агурочнай травы,

     зялёныя лісце часнаку і кропу,

     соль,

     квас на бярозавым соку,

     смятана.

 

Гатаванне

Лісце агурочнай травы, зялёнае лісце часнаку і кропу ў роўных прапорцыях парэзаць і расцерці ў ступцы або міксерам да стану аднастайнай масы. Дадаць квас на бярозавым соку і смятану да кансістэнцыі густога супу – чым кіслейшы сок, тым саладзейшая смятана (дадаць разам для таго, каб дабіцца кісла-салодкага смаку). Халаднік падаць з гарачай адваранай бульбай. Можна дадаць соль па смаку, радыску нарэзаную.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Свіцязянка

Кітун Ганна

+375 (29) 675-87-80

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, в. Варонча

Склад:

     бярозавы квас,

     вада,

     адвараная буракі,

     адвараныя яйкі,

     свежыя агуркі,

     кроп,

     зялёная цыбуля,

     смятана,

     соль.

 

Гатаванне

Халаднік гатуецца на бярозавым квасе. Бярозавы квас развесці вадой. Адвараныя буракі парэзаць саломкай, дадаць у квас і праварыць. Напрыканцы дадаць соль. У астуджаны халаднік, разліты па збанках, дадаць нарэзаныя на кавалачкі адвараныя яйкі, свежыя агуркі, кроп, зялёную цыбулю, смятану.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Сябрына

Мінюковіч Віктар

+375 (29) 860-73-90

+375 (29) 956-35-40

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Прылукі, вул. Міцкевіча, д. 9

Склад:

для булёна:

     вада,

     хатні певень,

     морква (2 шт.),

     цыбуля,

     корань пятрушкі,

     бульба (4 сярэдніх),

     соль,

     пэрац;

 

для локшыны:

     дамашнія яйкі (2–3 шт.),

     соль,

     мука (каля 2 шклянак).

 

Гатаванне

Ачысціць пеўня, пачысціць гародніну. Варыць гародніну і птушку цалкам прыблізна гадзіну, каб атрымаўся булён.

Пакуль варыцца булён, зрабіць локшыну. Пакласці муку ў посуд, дадаць соль, пасля зрабіць паглыбленне і дадаць яйкі. Вымесіць крутое цеста, каб яно не прыліпала да рук. Пакінуць цеста “адпачыць” на 10 хвілін. Раскачаць вялікі тонкі пласт цеста таўшчынёй не за 2–3 мм. Потым разразаць пласт на тонкія палоскі, змясціць іх адна на адну, присыпаючы кожны новы пласт мукой (каб локшына не зліплася). Яшчэ раз разразаць на палоскі.

Пасля таго, як булён зварыцца, вынуць гародніну і птушку і дадаць локшыну. Для таго, каб булён быў празрыстым, можна папярэдне абліць локшыну кіпнем.

Варыць локшыну з булёнам каля 5–7 хвілін, у залежнасці ад таўшчыні локшыны.

Пры падачы булён пасыпаць свежай зелянінай. Асобна ў кожную порцыю дадаць нарэзаныя птушку і гародніну.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Міхайлава”

Чабатар Людміла

+375 (29) 106-50-89

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Магілёўская вобл., Слаўгарадскі р-н, в. Міхайлава, д. 6