Склад (на 3-літровы казан):

     мяса (свініна, казляціна, бараніна),

     пярловыя ці ячная крупа (200 г),

     замочаная фасоля (100 г),

     цыбуля (1–2 шт.),

     бульба.

 

Гатаванне    

1/3 частка сагана запоўніць мясам (свініна, казляціна, бараніна) на костцы, засыпаць 200 г прамытай крупы, 100 г замочанай фасолі, 1–2 абабраныя непарэзаныя цыбулі, наверх  (1/3 частка) – непарэзаная абабраная бульба.

Прыправы: соль, перац чорны гарошкам, лаўровы ліст, 5–6 гваздзічын – па смаку.

Усё заліць вадой па самы край.

Гатоўнасць вызначаецца калі крупы праварыцца і мяса будзе сасклізваць з косткі.

Накрыты саган паставіць у напаленую печ на 4 гадзіны. На пачатку 3-й гадзіны – дастаць і паглядзець, каб не выкіпела вада, калі выкіпела – даліць зноў да краю.

Можна ставіць на ноч у натопленую печ, на раніцу – усё цёплае і смачнае. Плотны сняданак памагае удзень добрат працаваць фізічна.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Засьцянак Скрыплеў
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак  Скрыплеў, д. 5