Склад:

    закваска (0,5 л),

    каўбасы (кракаўская, хатняя), грудзінка (кожнай па 250 г),

    смятана вадкая (250 мл),

    бульба (адна вялікая),

    морква,

    цыбуля (2 шт.),

    часнок, лаўровы ліст, карані кінзы, пятрушкі і салеры, гваздзіка, сушаны часнок,

    маяран (2 ст. л.),

    кроп (0,5 ст. л.),

    перац-гарошак,

    соль; 

для закваскі:

 

    жытняя мука (0,5 шклянкі),

    чорны хлеб (1 невялікі кавалачак),

    кіпень (2/3 шклянкі),

    халодная кіпячоная вада (0,5 л).

 

Гатаванне закваскі

 

У вялікі слоік усыпаць муку, заліць кіпенем і добра размяшаць (каб не было камячкоў). Затым паступова ўліць халодную ваду, увесь час памешваючы. Дадаць паламаны кавалак хлеба. Банку няшчыльна прыкрыць вечкам або абвязаць марляй. Паставіць для закісання ў цёплае месца на 46 дзён. Закваску перамешваць 12 разоў кожны дзень.

 

Пры наяўнасці гатовай закваскі суп вараць адразу!

 

Гатаванне

 

У рондаль з вадой (1,5 л) загрузіць 2 каўбаскі, цыбулю, гваздзіку, лаўровы ліст, палову рэзанай морквы, сушаныя карані пятрушкі і салеры, свежыя карані кінзы. Пасаліць і пакінуць, каб толькі злёгку кіпела, прыкладна на 30 хвілін. Нарэзаць кубікамі каўбасу, дробна цыбулю і часнок.

Праз 15 хвілін дадаць туды дробна парезаную бульбу. Наліць алей у патэльню, дадаць цыбулю і адразу моркву. Адна з асаблівасцяў рэцэпту дазваляе абсмажваць усё разам, а не паасобку. Акрамя таго, у цыбулю заўсёды адразу дадаюць перац. Даць злёгку схапіцца, зверху пакласці каўбасу, змешаць, дадаць булён, маяран (ён уводзіцца ў страву двойчы), часнок і кроп – усё па палове ад таго, што было. Змяшаць і заліць у рондаль, папярэдне выняўшы ўсю гародніну і кінзу. Дастаць і нарэзаць каўбаскі.

Даць закіпець, дадаць каўбасу, смятану, закваску, маяран (другі раз), кроп і часнок, а таксама, пры наяўнасці, хрэн. Змешаць, разліць журэк па талерках, абавязкова з вараным яйкам.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Валерыя

Пракапенка Наталля

+375 (29) 797-75-26

+375 (29) 795-48-58

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Кашчанікі, д. 18