Склад:

     насечаныя кавалачкі вяндліны,

     ялавічына / нятлустае свіное мяса,

     фасоля (пераважна белая),

     свежая / квашаная капуста,

     звараная бульба,

     звараныя буракі,

     морква,

     цыбуля,

     спецыі,

     соль.

 

Гатаванне

Зварыць булён з насечаных костачак вяндліны, ялавічыеы ці нятлустага свінога мяса. Асобна зварыць фасолю. У гатовы булён дадаць свежую або квашаную капусту. Калі капуста свежая, то сумесна дадаць падрыхтаваную і нарэзаную бульбу. Пры квашанай капусце бульбу дадаць пазней. Дадаць таксама звараныя і нарэзаныя саломкай буракі. Моркву, цыбулю пасераваць на раслінным алеі і дадаць у булён хвілін за 10 да заканчэння варкі. За 5 хвілін да гатоўнасці дадаць спецыі, соль. У выпадку выкарыстання свежай капусты для падкіслення дадаць расол ад квашанай капусты. У талерку дадаць па жаданні смятану, расцёрты з соллю часнок.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Сябрына

Мінюковіч Віктар

+375 (29) 860-73-90

+375 (29) 956-35-40

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Прылукі, вул. Міцкевіча, д. 9