Склад:

     вада (3 л),

     бульба (5 шт.),

     морква (3 шт.),

     буракі (4 шт.),

     корань пятрушкі (½ шт.),

     капуста (200 г),

     цыбулія(2 шт.),

     часнок (3 зубчыкі),

     сметанковае масла (2 ст. л.),

     алей (2 ст. л.),

     таматавая паста (2 ст. л.),

     мука (1 ст. л.),

     цукар (½ ст. л.),

     соль, спецыі па смаку,

(усе карняплоды сярэдніх памераў).

 

Гатаванне

У рондаль (3 л) наліць 2/3 вады і паставіць на агонь. Ачысціць 2–3 бульбіны і 1 бурак і кінуць туды цалкам. Дадаць адразу ж перац гарошкам. Пачысціць буракі і моркву. Буракі нацерці на буйной тарцы, моркву парэзаць кружочкамі. Палову буракоў, парэзанай морквы і, калі маецца, корань пятрушкі кінуць у рондаль. Дадаць 1/2 сталовай лыжкі цукру.

Другую палову буракоў і морквы смажыць на сметанковым топленым масле (толькі НЕ на алеі!), падчас смажання дадаць спецыі. Абабраную і нарэзаную бульбу пакласці ў ваду, калі буракі і морква ў рондалі амаль гатовыя. Калі бульба там амаль гатова, дадаць капусту – свежую (або квашаную або абедзве адразу) і падсмажаную бурачна-маркоўную сумесь.

Нарэзаць цыбулю, абсмажыць на алеі, дадаць у яе трохі мукі і смажыць далей да залацістага колеру. Дадаць таматавую пасту, булён з рондаля, усе размешаць і выліваць сумесь у рондаль. Дастаць з рондаля звараныя цэлыя бульбіны і буракі. Бульбу паэзаць, буракі пацерці на тарцы і дадаць у рондаль.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Лясныя далі

Сухарукаў Аляксей

+375 (29) 330-55-47

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Лагойскі р-н, в. Мокрадзь, д. 8