Склад:

 

     бацвінне буракоў (лепш за ўсё гатунку Мангольд),

     вэнджаныя вушы / костачкі,

     кмен,

     бульба,

     морква,

     зеляніна,

     вараныя яйкі (1 шт.),

     мука,

     смятана.

 

Гатаванне

 

Бацвінне заквасіць або марынаваць; калі страва рыхтуецца са свежага бурачнага бацвіння, то трэба дадаць цытрынавую кіслату або воцат. Булён варыць на вэнджаных вушах або костачках, дадаець кмен, бульбу, моркву, зеляніну, у канцы накрышыць варанае яйка. Варыць яшчэ паўгадзіны. Потым прыгатаваць запраўку з вадой і смятанай на абсмаленай муцэ, усё гэта дадаець у булён.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Родны кут

Калыбенка Кацярына

+375 (29) 239-92-39

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. 

Гомельская вобл., Рагачоўскі р-н, в. Залоззе, вул. Партызанская, д.  2