Склад:

     вада (3 л),

     свіныя рэбрышкі (200 г),

     бульба (6–8 шт.),

     цыбуля (1 шт.),

     морква (1/2 шт.),

     бурак (2 сярэднія),

     таматавы соус (4-5 ст. л.),

     лаўровы ліст,

     салодкі балгарскі перац,

     вараная фасоля (200 г),

     капуста (150–200 г),

     соль, перац па смаку,

     смятана (для падачы).

 

Гатаванне

Адварыць на працягу 30 хвілін свіныя рэбрышкі з разліку 200 г мяса на 3 літры вады. Дабавиць бульбу, нарэзаную кубікамі, варыць 10–15 хвілін. Асобна на патэльні напалову абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю, пасля чаго дадаюць моркву, нацёртую на буйную тарку, два сярэднія буракі, таксама нацёртыя на буйную тарку. Гэтую сумесь смажыць 2–3 хвіліны. Затым у патэльню дадаць 4–5 сталовыя лыжкі таматавага соусу, лаўровы ліст, салодкі балгарскі перац (парэзаны кубікамі).

З рондаля дадаць адну шклянку булёну ў патэльню, змяшаць, зачыніць патэльню вечкам і тушыць 8–10 хвілін. Пасля гэтага ўсю сумесь выліць у рондаль з мясам і бульбай. Дадаць 200 г гатовай (варанай) фасолі. Накрышыць 150–200 г капусты і дадаць у рондаль. Дадаць перац і соль па смаку. Даць пакіпець 7–8 хвілін і боршч гатовы.

Падаваць са смятанай.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба На ўзлеску

Шакель Кацярына

+375 (29) 893-48-72

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Заборныя Гумны