Склад:

     вада,

     мяса,

     бульба,

     буракі,

     цыбуля,

     морква,

     таматавая паста,

     таматы,

      перац балгарскі,

      зеляніна,

      сала,

      соль.

Гатаванне

Мяса вымыць, пакласці ў рондаль, заліць халоднай вадой. Варыць да гатовасці. Парэзаць кубікамі бульбу і дадаць у булён. На патэльні абсмажыць буракі, нарэзаныя саломкай. Дадаць цыбулю і моркву, нарэзаныя кубікамі. Абсмажваць моркву і цыбулю да залацістага колеру. Дадаць таматавую пасту і таматы (нацерці на тарцы без лупіны). Пасля таго як соус трохі згусне, уліць шклянку булёну. Туды ж дадаць балгарскі перац, парэзаны кубікамі. Пратушыць хвілін 10. Дадаць зажарку ў булён, калі закіпіць – дадаць шмат зеляніны (пятрушка, кроп). Даць пакіпець хвілін 5, малюсенькі кавалачак старога сала і зубок часныку (трэба спачатку здрабниць яго ў ступцы) кінуць у боршч. Адразу ж выключыць.

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Бацькава хата

Кіскевіч Мікалай

+375 (16) 312- 37-11

+375 (33) 608-96-44

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, г. Камянец, вул. Горкага, д. 29