Склад:

     лешч (120 г),

     маянэз (5 г),

     часнок (2 г),

     соль,

     алей,

     перац,

     зеляніна,

     цытрына.

Гатаванне

Рыбу выкласці на змазаную бляху, нанесці маянэз, апырскаць алеем і запякаць у духоўцы.

Пры падачы аформіць лустачкамі цытрыны і зелянінай.

Дзе пакаштаваць

Нацыянальны парк Прыпяцкі
+375 (29) 125-00-95
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гомельская область, Петрыкаўскі р-н, а.
г. Лясковічы, вул. Сашы Глушко, д. 7А

Склад:

 

     лінь,

     соль,

     мука,

     алей,

     смятана,

     кроп.

 

Гатаванне

 

Ліня пачысціць, парэзаць на порцыі, пасаліць і абваляць у муцэ, смажыць да паўгатовасці на раслінным алеі, дадаць смятану і тушыць у смятане да гатовасці. Перад падачай пасыпаць сечанаым кропам.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Петухоўшчына

Кордыш Крысціна, Герцава Юлія

+375 (29) 211-48-68

+375 (29) 510-54-65

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Петухоўшчына

Склад:

 

     рачная рыба,

     мука,

     соль,

     перац,

     алей.

 

Гатаванне

 

Рыбу пачысціць, дадаць соль, перац, абваляць у муцэ і смажыць на патэльні з разагрэтым алеем да гатовасці.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Хутар Ёдзішкі

Абрамава Таццяна

+375 (29) 870-44-18

hutor@edishki.by

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Ёдзішкі

 

 

Склад:

     рыба,

     цыбуля (4–5 шт.),

     морква (2 шт.),

     баравікі,

     смятана,

     цытрына,

     памідор.

 

Гатаванне

Рыбу прамыць, прасушыць, пасаліць унутры і крыху больш звонку, пакінуць прасаліцца на 30 хвілін.

Прыгатаваць агародніннае начынне: цыбулю нашаткаваць паўкольцамі 3–4 мм таўшчынёй, 2 буйныя морквы нарэзаць саломкай даўжынёй 5–6 см, таўшчынёй 34 мм. Асобна абсмажыць цыбулю да залацістага колеру і мяккага стану. Асобна абсмажыць моркву да мяккага стану. Злучыць цыбулю і моркву, усё змяшаць, пры жаданні можна дадаць свежых баравікоў, нарэзаных саломкай і абсмажаных да залацістай скарыначкі.

Падрыхтаваць фальгу. На фальгу выкласці смятану, пакласці дзелькі цытрыны і памідору. Намазаць адзін бок ліня смятанай, пакласці на фальгу на падрыхтаваныя дзелькі цытрыны і памідору, потым начыніць ліня ўнутры і галаву абсмажанай цыбуляй з морквай і баравікамі. Дадаць дзелькі памідору. Намазаць другі бок ліня смятанай, пакласці зверху на рыбу дзелькі цытрыны і памідору. Фальгу загарнуць і абгарнуць дадатковым кавалкам фальгі.

Запякаць ліня ў разагрэтай да 180-200 °С духоўцы 40–50 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба У Барысавіча

Жарко Юры

+375 (29) 632-32-92

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Вусце

Склад:

     філе рыбы (па смаку),

     цытрына,

     цыбуля (1–2 шт.),

     морква (1–2 шт.),

     маянэз,

     соль, прыправа для рыбы па смаку.

Гатаванне

Філе рыбы пасаліць з двух бакоў, укласці на бляху алей, пасыпаць прыправай для рыбы, спрыснуць сокам цытрыны і даць пастаяць 10–15 хвілін.

У гэты час цыбулю парэзаць паўкольцамі, моркву пацерці на буйной тарцы.

Затым выкласць паўкольцы цыбулі на рыбу, а зверху засыпаць моркваю. Змазаць маянэзам нізкай ці сярэдняй каларыйнасці, накрыць фальгою і паставіць у духоўку. Праз 35–40 хвілін фальгу зняць і запякаць яшчэ 5–7 хвілін, каб “коўдра” стала залацістага колеру. Падаваць да стала гарачаю.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Млынок
Грыбаў Георгій
+375 (29) 691-03-65
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Бресцкая область, Камянецкі р-н, в. Млыны, вул. Наберажная, д. 32