Склад:

     рыба,

     цыбуля (4–5 шт.),

     морква (2 шт.),

     баравікі,

     смятана,

     цытрына,

     памідор.

 

Гатаванне

Рыбу прамыць, прасушыць, пасаліць унутры і крыху больш звонку, пакінуць прасаліцца на 30 хвілін.

Прыгатаваць агародніннае начынне: цыбулю нашаткаваць паўкольцамі 3–4 мм таўшчынёй, 2 буйныя морквы нарэзаць саломкай даўжынёй 5–6 см, таўшчынёй 34 мм. Асобна абсмажыць цыбулю да залацістага колеру і мяккага стану. Асобна абсмажыць моркву да мяккага стану. Злучыць цыбулю і моркву, усё змяшаць, пры жаданні можна дадаць свежых баравікоў, нарэзаных саломкай і абсмажаных да залацістай скарыначкі.

Падрыхтаваць фальгу. На фальгу выкласці смятану, пакласці дзелькі цытрыны і памідору. Намазаць адзін бок ліня смятанай, пакласці на фальгу на падрыхтаваныя дзелькі цытрыны і памідору, потым начыніць ліня ўнутры і галаву абсмажанай цыбуляй з морквай і баравікамі. Дадаць дзелькі памідору. Намазаць другі бок ліня смятанай, пакласці зверху на рыбу дзелькі цытрыны і памідору. Фальгу загарнуць і абгарнуць дадатковым кавалкам фальгі.

Запякаць ліня ў разагрэтай да 180-200 °С духоўцы 40–50 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба У Барысавіча

Жарко Юры

+375 (29) 632-32-92

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Вусце