Печать
Категория: Стравы з рыбы
Просмотров: 553

 

Склад:

     філе шчупака (600 г),

     свіное сала (80 г),

     цыбуля (1 шт.),

     морква (2 шт.),

     бульба (3 шт.),

     яйка курынае (2 шт.),

     хатняя курыца,

     белы хлеб (1–2 кавалка),

     перац чорны молаты,

     маяран,

     соль і цукар (па смаку).

 

Гатаванне

Прыгатаваць рыбны адвар з галоў, плаўнікоў і костак, падсаліць, дадаць лаўровы ліст. Калі адвар будзе гатовы, шумоўкай дастаць рыбу і зварыць у ім хатнюю курыцу.

Падрыхтаваць фарш для галак: філе шчупака, кавалак свінога сала, размочаны ў халоднай вадзе і адціснуты белы хлеб, сырую моркву і цыбулю змалоць на мясасечцы два разы, дадаць яйкі. Пасаліць, папярчыць, дадаць соль, цукар і маяран.

Галкі зляпіць у форме вялікіх фрыкадэлек.

Калі курыца зварыцца, дастаць яе з булёну і дадаць у булён нарэзаныя бульбу і моркву, у канцы варэння дадаць галкі і спецыі па смаку, і варыць да гатоўнасці. Булён і галкі наліць у глыбокую талерку, упрыгожыць зелянінай і падаць на стол.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Вусце Life
Жарко Юры
+375 (29) 632-32-92
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Вусце