Склад:

     філе шчупака (1–1,5 кг),

     свіное сала (200 г),

     цыбуля (4 невялікія галоўкі),

     сярэдняя морква (1 шт.),

     белы хлеб (150 г),

     малако або вада для замочвання батона,

     яйкі (2 шт.),

     соль, цукар, перац, маяран і спецыі (па смаку),

     сметанковае масла і алей для смажання катлет.

Гатаванне

Рыбу добра прамыць, ачысціць ад лускі, адразаць плаўнікі і выдаліць усе вантробы, а таксама белую плёнку, якая праходзіць уздоўж хрыбта рыбы, крывяная маса пад ёй і, якую таксама трэба выдаліць. Адразаць галаву і хвост шчупака. Прамываем рыбу яшчэ раз. Разразаем яе ўздоўж хрыбта, каб было зручна зняць філе. Скуру з рыбы па жаданні можна зняць, а можна і пакінуць. Вызваліць філе шчупака ад буйных костак.

Цыбулю і моркву нарэзаць досыць буйнымі кавалкамі,  можна абсмажыць на сланечнікавым алеі. Замачыць белы хлеб у малацэ. Ці ў цёплай кіпячонай вадзе– на смак катлет гэта не ўплывае.

Парэзаць сала або кавалачкі тоўстай свініны. Менавіта гэтыя два кампаненты зробяць катлеты сакавітымі і пышнымі.

Калі ўсе прадукты гатовыя, пракруціць іх праз мясасечку два разы. Да атрыманай масы дадаць маяран і цукар. Соль, перац і спецыі для рыбы дадаць у фарш па смаку, туды ж разбіць 2 яйкі. Адбіць фарш: уздымаць і кідаць у міску раз 15–20. Пакінуць фарш са шчупака адпачыць на 15 хвілін.

Для  смажання шчупаковых катлет, на прагрэтую патэльню наліць сланечнікавы алей, дадаць сталовую лыжку сметанкавага масла. Фарміраваць невялікія катлеты і смажыць іх на патэльне ў распаленам масле спачатку на моцным агні, нядоўга, каб катлеты ледзь падсмажыліся і іх зручна было перавярнуць. Потым катлеты перавярнуць, зрабіць полымя паменш, накрыць патэльню вечкам, смажыць 3 хвіліны і зрабіць агонь мацней. Як толькі катлеты падсмажыліся з другога боку, зняць іх з патэльні. Укласці на талерку, упрыгожыцьізелянінай і абсмажанай цыбуляй.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Вусце Life
Жарко Юры
+375 (29) 632-32-92
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Вусце