Склад:

    карп,

    спецыі,

    сала,

    цыбуля.

 

Гатаванне

Пачысціць карпа, зняць з яго скуру (пачынаючы з галавы). Аддзяліць мяса ад костак, дадаць цыбулю, трохі сала, спецыі, усё перакруціць у мясасечцы. Начыніць атрыманым начыннем скуру карпа. Пасаліць, дадаць спецыі.

Паставіць карпа ў духоўку, запекчы да залацістай скарыначкі. Перыядычна трэба паліваць карпа сокам, які выдзяляецца з рыбы.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мазурны бераг

Цярэшка Эдуард

+375 (21) 523-74-11

+375 (29) 718-21-24

disna@tut.by

Віцебская вобл., Міёрскі р-н, в. Мазурына