Склад:

     лінь,

     морква,

     цытрына,

     соль,

     сумесь прыпраў (молаты белы і духмяны перац, каляндра, молаты лаўровы ліст, імбір, цыбуля сушаная, насенне гарчыцы, чабор і кроп).

 

Гатаванне

Пачысціць ліня і вытрыбушыць. На патэльні абсмажыць моркву напалову. Напалову прыгатаваную моркву выкарыстоўваць як начынне для ліня. Гэтак жа ў ліня пакласці тоўстае паўкола цытрыны. Звонку абсыпаць і нацерці рыбу соллю.  Пасля чаго багата абсыпаць рыбу з усіх бакоў сумессю прыправ: молаты белы і духмяны перац, каляндра, молаты лаўровы ліст, імбір, цыбуля сушаная, насенне гарчыцы, чабор і кроп. Даць пастаяць 10–20 хвілін.

Раскласці рыбу на рашотку і паставіць на гарачы мангал. Старацца пераварочваць рыбу мінімальна. Прапякаць грунтоўна, але каб не падгарэла. Здымаць з вуглёў па гатоўнасці.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба На ўзлеску

Шакель Кацярына

+375 (29) 893-48-72

katerina-Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Заборныя гумны