Склад:

     лінь,

     морква,

     цытрына,

     соль,

     сумесь прыпраў (молаты белы і духмяны перац, каляндра, молаты лаўровы ліст, імбір, цыбуля сушаная, насенне гарчыцы, чабор і кроп).

 

Гатаванне

Пачысціць ліня і вытрыбушыць. На патэльні абсмажыць моркву напалову. Напалову прыгатаваную моркву выкарыстоўваць як начынне для ліня. Гэтак жа ў ліня пакласці тоўстае паўкола цытрыны. Звонку абсыпаць і нацерці рыбу соллю.  Пасля чаго багата абсыпаць рыбу з усіх бакоў сумессю прыправ: молаты белы і духмяны перац, каляндра, молаты лаўровы ліст, імбір, цыбуля сушаная, насенне гарчыцы, чабор і кроп. Даць пастаяць 10–20 хвілін.

Раскласці рыбу на рашотку і паставіць на гарачы мангал. Старацца пераварочваць рыбу мінімальна. Прапякаць грунтоўна, але каб не падгарэла. Здымаць з вуглёў па гатоўнасці.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба На ўзлеску

Шакель Кацярына

+375 (29) 893-48-72

katerina-Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Заборныя гумны

Склад:

     ікра з аднаго шчупака,

     буйная павараная соль (1 ч. л.).

Гатаванне

Ікру ад зімова-веснавога шчупака працерці на друшляку, каб аддзяліць ад усіх плёнак. Дадаць адну чайную лыжку буйной паваранай солі, перамяшаць і паставіць у халадзільнік. Захоўваць у халадзільніку ў зачыненым посудзе.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Вусце Life
Жарко Юрый
+375 (29) 632-32-92
yura@vuste.by
Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, в. Вусце

Склад:

    карп,

    спецыі,

    сала,

    цыбуля.

 

Гатаванне

Пачысціць карпа, зняць з яго скуру (пачынаючы з галавы). Аддзяліць мяса ад костак, дадаць цыбулю, трохі сала, спецыі, усё перакруціць у мясасечцы. Начыніць атрыманым начыннем скуру карпа. Пасаліць, дадаць спецыі.

Паставіць карпа ў духоўку, запекчы да залацістай скарыначкі. Перыядычна трэба паліваць карпа сокам, які выдзяляецца з рыбы.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мазурны бераг

Цярэшка Эдуард

+375 (21) 523-74-11

+375 (29) 718-21-24

disna@tut.by

Віцебская вобл., Міёрскі р-н, в. Мазурына

Склад:

     філе карпа,

     салодкі перац,

     баклажаны,

     бульба.

 

Гатаванне

Карп (філе) абсмажыць да хрумсткай скарыначкі. Гародніну (салодкі перац, баклажаны, бульбу) запекчы ў духоўцы. Падаваць на цёплай талерцы з гароднінай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Тадосі
Анішчана Валянціна
+375 (29) 390-36-47
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а.
г. Ляскавічы, вул. Камсамольская, д. 28

Склад:

     рыба,

     цыбуля,

     часнок,

     хлеб,

     малако,

     масла,

     яйка,

     соль,

     перац.

 

Гатаванне

Рыбу пачысціць, не адразаючы галавы, выдаліць шчэлепы, аддзяліць мякаць. Да мякаці рыбы без костак дадаць пасераваную цыбулю, часнок, размочаны ў малацэ хлеб, прапусціць усё праз мясасечку, дадаць мяккага масла, яйка, соль, перац і перамяшаць. Атрыманым фаршам напоўніць скуру карпа і запякаць у духоўцы.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Тадосі
Анішчана Валянціна
+375 (29) 390-36-47
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а.
г. Ляскавічы, вул. Камсамольская, д. 28