Склад:

 

     курыца,

     часнык,

     цыбуля,

      маянэз.

      кетчуп,

      соль і спецыі,

      бульба ці іншая гародніна па жаданні.

 

Гатаванне

Нарэзаць цыбулю дробнымі кавалачкамі, часнык прапусціць праз прэс. Змяшаць маянэз з кетчупам (або таматавай пастай), часныком і цыбуляй. Гэтым марынадам абмазаць тушку, прысыпаць спецыямі. Марынаваць 1 гадзіну пад плёнкай. Падрыхтаваць гародніну (бульбу, кабачок, тамат), нарэзаць кубікамі і змясціць у рукаў для запякання. Выкласці курачку на падушку з гародніны, завязаць рукаў. Пакласці пакет на бляху. Паставіць у разагрэтую духоўку на 1,5 гадзіны, запякаць пры тэмпературы 200 °С.

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Бацькава хата

Кіскевіч Мікалай

+375 (16) 312- 37-11

+375 (33) 608-96-44

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, г. Камянец, вул. Горкага, д. 29