Печать
Категория: Стравы з птушкі
Просмотров: 601

Склад:

       індаутка (1 шт. ці 1,5 кг),

       печань птушкі (200 г),

       цыбуля (1 шт.),

       мука (0,5 кг),

       сыроватка (0,5 л),

       яйка,

       соль,

       алей (2 ст. л.),

       перац, спецыі.

 

Гатаванне

Птушку вымыць, затым абсушыць папяровым ручніком. Нацерці індаутку соллю, перцам і спецыямі. Змяшаць муку, сыроватку і яйка, дадаць соль і смажыць тонкія бліны да румянай скарыначкі. Печань птушкі адварыць, перакруціць у мясасечцы, дадаць абсмажаную цыбулю, соль, спецыі. Астылую начынку акуратна загарнуць у бліны, вышмараваць яйкам. Змясціць бліны ў індаутку максімальна шчыльна. Змясціць у пакет для запякання і адправіць у разагрэтую духоўку на дзве гадзіны.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Аляксандра

Будзіловіч Наталля

+375 (29) 771-00-38

+375 (44) 758-73-18

+375 (17) 169-01-04

Мінская вобл., Дзержынскі р-н, в. Лабоды, д. 9