Склад:

 

     пластовае бездражджавое цеста (1 пачак),

     курыная галёнка (8 шт.),

     бульба адвараная (2–3 шт.),

     грыбы (200 г),

     цыбуліна (1 шт.),

     соль, перац.

 

Гатаванне

 

Курыныя галёнкі абсмажыць да гатоўнасці і пакінуць астываць. Грыбы абсмажыць з цыбуляй, змяшаць з адваранай бульбай, дадаць па смаку соль, перац.

Пластовае цеста размарозіць і разрэзаць на 8 квадратаў памерам 15×15 см. На сярэдзіну кожнага квадрата пакласці 1 чайную лыжку сумесі з бульбы, грыбоў і цыбулі, абгарнуць галёнку цестам. Каб не развалілася пры запяканні, можна цеста замацаваць ніткай. Костачку абгарнуць фальгой, каб не абгарэла.

Падрыхтаваныя ножкі ў цесце выкласці на бляху костачкай уверх і запякаць пры тэмпературы 180 °С, пакуль не зарумяніцца цеста.


Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба “Востраў”

Савіцкі Аляксандр

+375 (29) 749-27-10

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Магілёўская вобл., Магілёўскі р-н, в. Дабрасневічы, вул. Азёрная, д. 3