Склад:

     цэлая гусь,

     качыны тлушч (шмалец),

     цыбуля,

     грэчка,

     алей.

 

Гатаванне

Вымыць гусь, дастаць трыбухі, печань і сэрца, нарэзаць на маленькія кавалачкі, усё змяшаць і абсмажыць на адтопленым шмальцы. На дно патэльні выкладаць рэзаную цыбулю, наверх ~ абсмаленыя трыбухі. Дадаць прыправу і тушыць да гатоўнасці. Зварыць грэчку да паўгатоўнасці. Тушаныя трыбухі з цыбуляй змешаць з грэчкай. У гусь кладзём кашу з трыбухамі. Можна птушку зашыць або звязаць ногі ніткай, каб падчас выпякання яна захавала форму. Змясціць у рукаў для запякання. Выпякаць пры тэмпературы 180 °С 1–1,5 гадзіны.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Хатка на ваколіцы”

Бартош Сяргей

+375 (29) 723-57-56

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., в. Тышкавічы, вул. Гагарына, д. 22