Склад:

     гусь,

     соль (2 ст. л.),

     чырвоны мелены перац (2 ст. л.),

     алей (2 ст. л.),

     невялікія яблыкі (5–6 шт.).

 

Гатаванне

Вытрыбушыць тушку, замачыць яе ў халоднай вадзе. Нацерці соллю, часнаком, чырвоным перцам і алеем, марынаваць не меней за суткі.

Унутр пакласці цэлыя невялікія хатнія яблыкі або палоўкі, зашыць брушка, пакласці ў рукаў для запякання і запякаць у разагрэтай духоўцы 2,5 гадзіны пры 180 °С.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Марчукова хата

Рудзевіч Франц

+375 (44) 752-48-11

rudevich.1992@mail.ru

Гродзенская вобл., Шчучынскі р-н, г. п. Страўнік, вул. 17 Верасня, д. 51

Склад:

     цэлая гусь,

     качыны тлушч (шмалец),

     цыбуля,

     грэчка,

     алей.

 

Гатаванне

Вымыць гусь, дастаць трыбухі, печань і сэрца, нарэзаць на маленькія кавалачкі, усё змяшаць і абсмажыць на адтопленым шмальцы. На дно патэльні выкладаць рэзаную цыбулю, наверх ~ абсмаленыя трыбухі. Дадаць прыправу і тушыць да гатоўнасці. Зварыць грэчку да паўгатоўнасці. Тушаныя трыбухі з цыбуляй змешаць з грэчкай. У гусь кладзём кашу з трыбухамі. Можна птушку зашыць або звязаць ногі ніткай, каб падчас выпякання яна захавала форму. Змясціць у рукаў для запякання. Выпякаць пры тэмпературы 180 °С 1–1,5 гадзіны.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Хатка на ваколіцы”

Бартош Сяргей

+375 (29) 723-57-56

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., в. Тышкавічы, вул. Гагарына, д. 22

Склад:

     мяса індычкі,

     соль,

     спецыі,

     масла (1 ст. л.),

     мука (2 ст. л.),

     булён,

     жаўткі (2 шт.),

     цытрынавы сок / смятана (2 ст. л.).

 

Гатаванне

Вычышчаную птушку разрэзаць на кавалачкі, пасаліць, дадаць спецыі і паставіць варыць. Калі мяса стане мяккім, растапіць лыжку масла, змяшаць з мукой, развесці працэджаным булёнам і, памешваючы, давесці да кіпення.

Узбіць жаўткі, дадаць трохі цытрынавага соку, змяшаць з соусам, падцяпліць, але не кіпяціць. Гэтай падліўкай заліць мяса. Цытрыну можна замяніць 2 сталовымі лыжкамі смятаны.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Прылучкі

Мяркулава Ірына

+375 (29) 656-22-02

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Прылукі, зав. Азёрны, д. 4

Склад:

       індаутка (1 шт. ці 1,5 кг),

       печань птушкі (200 г),

       цыбуля (1 шт.),

       мука (0,5 кг),

       сыроватка (0,5 л),

       яйка,

       соль,

       алей (2 ст. л.),

       перац, спецыі.

 

Гатаванне

Птушку вымыць, затым абсушыць папяровым ручніком. Нацерці індаутку соллю, перцам і спецыямі. Змяшаць муку, сыроватку і яйка, дадаць соль і смажыць тонкія бліны да румянай скарыначкі. Печань птушкі адварыць, перакруціць у мясасечцы, дадаць абсмажаную цыбулю, соль, спецыі. Астылую начынку акуратна загарнуць у бліны, вышмараваць яйкам. Змясціць бліны ў індаутку максімальна шчыльна. Змясціць у пакет для запякання і адправіць у разагрэтую духоўку на дзве гадзіны.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Аляксандра

Будзіловіч Наталля

+375 (29) 771-00-38

+375 (44) 758-73-18

+375 (17) 169-01-04

Мінская вобл., Дзержынскі р-н, в. Лабоды, д. 9

Склад:

     качка,

     перац, соль, каляндра, базілік, чабор,

     мёд,

     яблыкі,

     рыс,

     разынкі,

     чарнасліў,

     апельсін.

Гатаванне

Качку ачысціць, замачыць на некалькі гадзін у вадзе. Каб ліквідаваць спецыфічны пах мяса, унутр тушкі можна пакласці палоўку апельсіна.

Затым тушку нацерці перцам і соллю, знутры памазаць мёдам, дадаць каляндру, базілік, чабор. Качку пакінуць марынавацца на 2–4 гадзіны.

Для начынкі пачысціць яблыкі, адварыць рыс, дадаць разынкі, чарнасліў, апельсін – атрымаецца салодкая і смачная начынка, якая вельмі падабаецца дзецям. У якасці альтэрнатыўнага варыянту ўнутр можна пакласці, напрыклад, кіслую капусту з грыбамі – падобная начынка выкарыстоўвалася значна часцей і падыходзіць яна хутчэй для дарослага стала. Нафаршыраваную качку зашыць і паставіць у печ.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Верас

Макей Міхаіл

+375 (29) 622-33-39

info@veres.by

Гродзенская вобл., Зельвінскі р-н, в. Казловічы