Склад:

     язык свіны,

     вушы свіныя,

     цыбуля,

     морква,

     кроп,

     перац,

     каляндра,

     лаўровы ліст,

     часнок.

 

Гатаванне

Свіныя язык і вушы заліць вадой, дадаць абабраную цыбуліну (1 шт.), моркву, кроп, перац, каляндру, лаўровы ліст і варыць 1–2 гадзіны на слабым агні.

Дробна пасеч пару галовак часнаку. Дастаць звараныя прадукты з рондаля, язык як бы загарнуць у вушы, пераклаўшы часнаком.

Потым загарнуць атрыманыя скруткіу цэлафанавы пакет, фальгу або анучку, скласці ў міску, трохі падліць булёну, што быў у рондалі, прыціскнуць прэсам і паставіць у халадзільнік. Пакінуць на ноч –і да раніцы страва гатова!

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Свіцязянка
Кітун Ганна
+375 (29) 675-87-80
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, в. Варонча

Склад:

     язык ялавічны (500 г),

     цыбуля (50 г),

     смятана (100 г),

     хрэн (20 г).

 

Гатаванне

Апусціць язык у кіпень, дадаць соль, перац гарошкам і лаўровы ліст. Варыць 3 гадзіны на павольным агні. Дастаць язык, апусціць пад халодную ваду і зняць грубую скуру. Парэзаць і разлажыць па глыбокай бляхе. Дробна парэзаную цыбулю абсмажыць да залацістай скарыначкі. Змяшаць смятану, хрэн, дадаць цыбулю і паліць падліўкай язык. Паставіць бляху у разагрэтую духоўку на 10 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Белыя лугі

Радзюкевіч Іван

+375 (29) 392-39-23

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, Варончанскі с/с, в. Тыневічы

 

 

Склад:

     ялавічына (1,2 кг),

     вішня без костак (1,5 шклянкі),

     кардамон (2 шт.),

     мука (1 ст. л.),

     алей (2 ст. л.),

     цынамон (0,5 ч. л.),

     соль;

 

соус:

     мадэра (0,5 шклянкі),

     вішнёвы сіроп (0,5 шклянкі),

     булён (1 шклянка).

 

Гатаванне

Узяць кавалак ялавічыны без костак, вымыць, злёгку пасаліць, прарэзаць канцом нажа 20–30 адтулін і ў кожнае пакласці па 1 або па 2 вішні без костак. Затым скласці ялавічыну у сатэйнік, паліць алеем, пасыпаць трохі здрабнёным кардамонам і цынамонам, паставіць у гарачую печ. Калі падрумяніцца, зноў паліць алеем, пасыпаць мукой, паставіць у печ, накрыць вечкам. Да напалову гатовай ялавічыны дадаць 0,5 шклянкі мадэры, 0,5 шклянкі вішнёвага сіропу, 1 шклянку булёну, алей і варыць пад вечкам, часта паліваючы соусам, пакуль ялавічына не будзе гатовая. Выкласці на блюда, паліць поліўкай, упрыгожыць вішнямі і зелянінай.

Дзе пакаштаваць

Замкавы комплекс Мір

+375 (15) 962-82-70

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, д. 2