Склад:

 

     барановыя рэбры Ёдзішкі,

     цыбуля,

     морква,

     капуста,

     таматная паста,

     алей,

     соль,

     перац.

 

Гатаванне

 

Барановыя рэбры ў казане з разагрэтым алеем абсмажыць да румянай скарыначкі. Затым дадаць трохі вады і тушыць рэбры 1–1,5 гадзіны. Дадаць цыбулю, моркву, нацёртую на буйной тарцы. Праз 5 хвілін дадаць таматную пасту, соль і перац па смаку. Тушыць яшчэ 5 хвілін і дадаць нашаткаваную капусту.

Усе змешаць і тушыць да гатоўнасці капусты.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Хутар Ёдзішкі”

Абрамава Таццяна

+375 (29) 870-44-18

hutor@edishki.by

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Ёдзішкі

 

 

 

Склад:

     свінное мяса (10 кг),

     ячныя крупы (1 кг, можна болей),

     соль,

     прыправы па гусце.

 

Гатаванне

Пярлоўку зварыць да паўгатоўнасці. Мяса просаліць, дадаць прыправы. Мяса змешаць з пярлоўкай, заліць у жалезны або шкляны слоік. Варыць у аўтаклаве (4-4,5 атмасфер).

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мікалаеўскі пасад

Падрэз Мікалай

+375 (29) 864-72-16

Віцебская вобл., Ушацкі р-н, в. Сержаны, д. 30

Склад:

     кавалак мяса (стэйк) з ялавічыны / свініны / курынага філе;

 

марынад:

     цыбуля (1 шт.),

     гарчыца ў зернях,

     алей сланечнікавы (3 ст. л.),

     сок ½ цытрыны,

     соль,

     спецыі, зеляніна;

 

ягадны соус:

     ягады (200 г),

     вада (100 мл),

     крухмал (2 ч. л.),

     цукар па смаку,

     молаты цынамон (½ ч. л.).

 

Гатаванне

Адбіць мяса. Для марынада: змяшаць з дапамогай блэндара ўсе інгрэдыенты. Атрымліваецца вельмі духмяная, кашападобная маса. Дадаць гэту масу да мяса і пакінуць на пару гадзін марынавацца.

Ягады прамыць і паставіць у сатэйнік на агонь. Дадаць вады і накрыць вечкам. Варыць 5–10 хвілін. Дадаць у ягадную масу крухмал, цукар (па смаку) і молаты цынамон.

Мясныя стэйкі змясціць у рашотку-грыль і гатаваць на вуглях. Падаваць з ягадным соусам.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Ганка

Ганец Анатоль

+375 (29) 676-63-03

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Эпімахі, д. 20

 Склад:

     бабровы хвост,

     соль. 


Гатаванне

Для таго каб запячы хвост, нічога асаблівага не спатрэбіцца – толькі сам хвост, соль і фальга. Калі хвост занадта вялікі, трэба зрабіць на ім надрэзы. Затым добра шаруюць хвост соллю і загортваюць яго ў фальгу.

Лепш за ўсё гатаваць бабровы хвост у рускай печы. Распальваць яе трэба да стану, каб рука магла трываць жар паўхвіліны. Будзе печ халаднейшая – хвост не прапячэцца і з яго вытапіцца тлушч, гарачэйшая – можа подгарэць.

Змясціь хвост у печ і ўжо праз паўгадзіны дастаць гатовую страву. Лепш за ўсё падаваць на стол з простым гарнірам – варанай бульбай з салёнымі грыбамі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Прылессе

Рукшта Сяргей 

+375 (29) 649-33-33

+375 (33) 649-44-44

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Менскі р-н, в. Прылессе, вул. Лясная, в. 21

Склад:

 

     язык свіны (400 г),

     белыя грыбы (200 г),

     смятана (70 г),

     цыбуля (50 г),

     морква (50 г).

 

Гатаванне

Варыць свіны язык у падсоленай вадзе на працягу 1,5 гадзін. Абсмажыць цыбулю з морквай. Буйна парэзаныя грыбы варыць 30 хвілін, дадаць да цыбулі і морквы, злёгку абсмажыць. Выкласці язык у форму для запякання, дадаць грыбы і заліць смятанай. Паставіць у духоўку на 30 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Белыя лугі

Радзюкевіч Іван

+375 (29) 392-39-23

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, Варончанскі с/с, в. Тыневічы