Склад:

 

     свіная галёнка,

     ячменнае піва,

     соль,

     перац,

     каляндра,

     кроп,

     цыбуля,

     морква,

     часнок,

     маянэз,

     вараная бульба,

     смажаныя грыбы.

 

Гатаванне

 

Страву можна ўжываць як у гарачым, так і ў халодным выглядзе.

Традыцыйна рульку (свіную галёнку) гатуюць у печы.

Для гэтага рульку кладуць у чыгун, заліваюць ячменным півам, дадаюць соль, перац, каляндру, кроп, лук і моркву. Ставяць у печ для тушэння на 3–4 гадзіны.

Добра звараную рульку вымаюць з чыгуну, выкладваюць на патэльню, шпігуюць часнаком, змазваюць злёгку маянэзам і запякаюць да залацістай скарыначкі. Час запякання 30–40 хвілін.

Да свінога калена падаюцца палоўкі запечанай фаршыраванай бульбы, бульбяныя лодачкі фаршыруюць смажанымі ляснымі грыбамі.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба народнага гумару Аўцюкі(на тэрыторыі сядзібы – карчма Ганарысты парсюк)

Драгун Наталля

+375 (33) 681-05-91

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гомельская вобл., Калінкавіцкі р-н, а. г. Малыя Аўцюкі, вул. Міра, д. 27

 

 

 

Склад:

 

     бульба (лепш маладая),

     цыбуля,

     спецыі (чорны перац, базілік, маяран),

     грудзінка (сала з праслойкай), можна салёная,

     смятана.

 

Гатаванне

 

У форму для выпякання (змазаную алеем) наразаць пласт сырой неабабранай, добра вымытай бульбы (кружочкамі па 0,5 см таўшчынёй). Злёгку пасаліць, затым пласт рэпчатай цыбулі (тонкімі кольцамі) і пласт тонка нарэзанай грудзінкі, дадаць спецыі і пакрыць усе тонкім пластом смятаны. Паўтарыць 2–3 пласты і выпякаць каля гадзіны пад вечкам. Гатовую страву пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала

+375 (29) 793-31-91

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

 

Склад:

     тушка труса,

     цыбуля (1 шт.),

     часнок (3 зубчыкі),

     соль (2 ст. л.),

     чорны молаты перац (1 ст. л.),

     каляндра молатая (1 ст. л.),

     сметанковае масла (50 г),

     пятрушка свежая (50 г),

     хатняе чырвонае віно (300 г),

     вада кіпячоная астуджаная,

     таматны соус (250 г),

     грыбы адвараныя (200 г).

Гатаванне

Труса падзяліць на порцыі, абсмажыць, скласці ў сатэйнік. Туды ж дадаць цыбулю, часнок, соль, перац, каляндру, пятрушку, масла, віно, заліць вадой так, каб пакрыла труса. Тушыць 30 хвілін. Затым дадаць грыбы і таматны соус і тушыць яшчэ 30 хвілін.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Марчукова хата

Рудзевіч Франц

+375 (44) 752-48-11

rudevich.1992@mail.ru

Гродзенская вобл., Шчучынскі р-н, г. п. Страўнік, вул. 17 Верасня, д. 51

 

Склад:

 

     бульба,

     мяса,

     сыракваша,

     лаўровы ліст,

     зеляніна,

     соль,

     грыбы.

 

Гатаванне

 

Бульбу вымыць і пачысціць. Нарэзаць яе вялікімі кружочкамі і пакласці пластамі ў гаршчок. На бульбу пакласці тонкія лустачкі свініны. У асобным посудзе змяшаць сыраквашу з дробна нарэзаным кропам, цыбуляй, лаўровым лістом і соллю. Заліць сыраквашай бульбу з мясам, зачыніць вечкай і тушыць у духоўцы пры тэмпературы 180 °С на працягу гадзіны.

Дзе пакаштаваць

Аграсядіба Сядзіба Ос
Орліс Дзяніс
+375 (29) 317-78-46
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Мінскі р-н, пасёлак Ратамка, вул. Падгорная, д. 22

Склад (на тры порцыі):

 

     хлеб чорны цаглінкай (300 г),

     алей (30 г),

     свіныя ножкі (3 шт.),

     свіная рулька,

     часнок (4 зубчыкі),

     цыбуліна,

     морква (1 шт.),

     соль.

 

Гатаванне

 

Ножкі і рульку вымачыць некалькі гадзін у халоднай вадзе, затым змясціць у рондаль і заліць 2,5 л вады. Дадаць галоўку цыбулі (не разразаць), соль і адну моркву. Паставіць на агонь і, калі змесціва закіпіць, на маленькім агні тушыць 5–6 гадзін. Пасля таго як час пройдзе, моркву і цыбулю выдаліць, а рульку дастаць і падзяліць на дробныя часткі (костачкі дастаць), ножкі дастаць цалкам. У пакінутую вадкасць дадаць нацёрты на дробнай тарцы часнок з невялікай колькасцю солі, змяшаць. Выкласці на талеркі па ножцы з мякаццю рулькі і заліць вадкасцю з рондаля.

Хлеб нарэзаць падоўжанымі лустачкамі, выкласці на гарачую (змазаную алеем) патэльню. Пасаліць і смажыць (паварочваючы) да залацістай скарыначкі.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Закінуты рай

Масла Аляксандр, Масла Таццяна

+375 (23) 539-23-16

+375 (29) 687-71-92

+375 (29) 328-40-25

Гомельская вобл., Жыткавіцкі р-н, в. Сяменча, пас. Чырвоны бор