Склад:

     пячонка свіная (1,5 кг),

     мяса нятлустае (3 кг),

     яйкі (10 шт.),

     манныя крупы (2 шклянкі),

     часнок (100 г),

     кішкі свіныя.

 

Гатаванне

Пячонку і сала з шыйнай часткі перакруціць на мясасечцы. Дадаць яйкі, манку, пасаліць па смаку, дадаць часнок. Змяшаць, начынне змясціць у свіныя кішкі, раскласці іх на блясе, выпякаць каля 60 хвілін у рускай печы.

Дзе пакаштаваць 

Аграсядзіба Мотальская Венецыя

Стасевіч Ірына

+375 (29) 313-41-70

+375 (29) 625-83-22

anix_sania_motol@mail.ru

Брэсцкая вобл., Іванаўскі р-н, в. Моталь, вул. Рачная, д. 29

 

 

Склад:

 

     мяса бараніны (звычайна кумпяк),

     гародніна,

     бульба.

 

Гатаванне

 

Мяса бараніны пасыпаць рознымі прыправамі і даць пастаяць на працягу 2 гадзін. Запякаць буйнымі кавалкамі ў духоўцы да ўтварэння скарыначкі. Падаць з гарнірам – гароднінай, бульбай і г. д.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Мазурны бераг

Цярэшка Эдуард

+375 (21) 523-74-11

+375 (29) 718-21-24

disna@tut.by

Віцебская вобл., Міёрскі р-н, в. Мазурына

Склад:

     рулька (1шт.),

     пярлоўка (0,5 кг),

     фасоля (0,5 кг),

     часнок (1 галоўка),

     морква (2 шт.).

 

Гатаванне

Гатуецца ў рускай печы ў чатырох- ці пяцілітровым чыгунку, куды закладваецца свіная або ялавічная рулька, пярлоўка, фасоля, зубкі часнаку і кубікі морквы. Усё гэта заліць падсоленай вадой (1,5 л). Змесціва гатаваць у напаленай, гарачай печы да мяккасці. У канцы прыгатавання дадаць прыправы па смаку (можна выкарыстоўваць крамны набор для плову).

Рулька па-налібоцку падаецца на стол на вялікім блюдзе.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Налібоцкія васількі
Шакун Марыя
+375 (29) 313-78-64
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Белакорац, вул. Падлесная, д. 16

Склад:

     дзікая птушка або хатняя курыца,

     спецыі,

     сметанковае масла;

 

начынне:

     філе салёнага селядца,

     рубленыя вараныя яйкі,

     белыя сухары.

 

Гатаванне

Беларуская шляхецкая пячыста гатавалася з дзікай птушкі альбо хатняй курыцы. У даўнія часы свежую птушку на ноч закопвалі ў пясок і толькі назаўтра абскубвалі пёры і патрашылі. З сумесі спецый і сметанковага масла гатавалі адмысловую памазку, якой густа націралі птушку звонку і знутры. Соль не выкарыстоўвалася. Найважнейшай часткай зʼяўлялася начынка, якая гатавалася з насечанага нажом філе салёнага селядца, змяшанага з рубленымі варанымі яйкамі і белымі сухарамі ў форме дробных кубікаў. Птушка шчыльна фаршыравалася селядцовай сумессю і садзілася на патэльні ў гарачую печ. Засмажаная хрумсткая корачка і дзіўнае спалучэнне несалёнага мяса з незвычайнай селядцовай начынкай надавалі страве прывабны знешні выгляд і непаўторны смакавы букет.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дукорскі Маёнтак

Захаранка Андрэй
+375 (44) 551-77-01
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а.
г. Дукора, вул. Школьная, д. 15 

Склад:

 

     рэбры казлячыя Ёдзішкі (1 кг),

     цыбуля рэпчатая (1 кг),

     прыправы (па смаку).

 

Гатаванне

 

Казлячыя рэбры марынуем у дробна нарэзанай цыбулі і любімых прыправах да мяса на працягу 1–5 гадзін пры пакаёвай тэмпературы. Далей выкладваюць на рашотку пры распаленых вуглях і абсмажваюць з двух бакоў па 2–3 хвіліны да жаданай ступені. Гатовую страву солім па смаку.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Хутар Ёдзішкі

Абрамава Таццяна

+375 (29) 870-44-18

hutor@edishki.by

Віцебская вобл., Браслаўскі р-н, хутар Ёдзішкі