Склад:

     свініна,

     бульба,

     яйка,

     крухмал,

     соль,

     кампазіцыя спецый.

Гатаванне

Традыцыйная польская каркуўка – гэта проста прыпраўленая печаная свініна, большай часткай з шыйнай выразкі. У беларускім варыянце, узніклым, безумоўна, значна пазней, галоўная частка стравы – прыгатаваная са спецыямі свежая свіная паляндвіца змяшчаецца ў своеасаблівую вопратку”–жупан з бульбы. Асноўныя інгрэдыенты каркуўкі ў бульбяным жупане – свініна, бульба, яйка, крухмал, соль і кампазіцыя са спецый.

Сакавітую, добра прыпраўленую адбіўную з паляндвіцы змясціць паміж двух слаёў бульбянога цеста і запякаць. Падаваць на стол з гарнірам з зеляніны і марынаваных агуркоў.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дукорскі маёнтак
Захаранка Андрэй
+375 (44) 551-77-01
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а.
г. Дукора, вул. Школьная, д. 15 

Склад:

     ялавічныя ныркі (200 г),

     мякаць свініны (200 г),

     мазгі (150 г),

     бульба (1 шт.),

     тлушч (1 ст. л.),

     цыбуля (1–2 шт.),

     воцат (1 ст. л.),

     сухары (2–3 ст. л.),

     соль,

     перац.

Гатаванне

 

Выдаліць з нырак тлушч і плеўкі, вымыць, заліць халоднай вадой. Калі вада закіпіць, зліць яе, зноў вымыць ныркі, яшчэ раз заліць свежай вадой, зварыць.

Мазгі прамыць, ачысціць ад плеўкі, апусціць у падсолены вар з воцатам, варыць 4–5 хвілін.

Свініну разам з падрыхтаванымі ныркамі і мазгамі, а таксама цыбуляй прапусціць праз мясасечку, дадаць цёртую на тарцы бульбу, соль, перац, перамяшаць. З атрыманай масы сфармаваць катлеты, укачаць іх у паніровачныя сухары і абсмажыць з абодвух бакоў.

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба Карыцька

Карыцька Алеся

+375 (29) 311-44-20  

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в. Насілава, вул. Савецкая, д. 43А

Склад:

     мясны фарш,

     соль,

     спецыі,

     кішка.

 

Гатаванне

Каўбаса, як і сікун, па смаку залежыць ад складу мяснога фаршу. Можна
дадаваць да асновы (свіннога мяса
) каля 20–30 % маладой казляціны і каля 15 %
свежага сала.

У каўбасу мясны фарш прапусціць праз мясасечку, а ў сцулёк–лепш сечанае вострымі нажамі. Звычайна у фарш дадаюць соль і спецыі і перад набіваннем трошкі падсмажываюць фарш. Падрыхтаваную вымытую і вытрыманую ў саляным расчыне кішку папярэдне прадуваюць і глядзяць, каб нідзе не парвалася. Набіваюць шчыльна. Асабліва важна шчыльна набіваць сцулёк, які потым захоўваецца больш за паўгады.

У каўбасах робяць крок праз 20–30 см, перакручваюць, а потым працягваюць
набіваць.
Пасля адну ноч даюць падсохнуць, павесіўшы ў цёплым
памяшканні, а на наступны дзень вырабы пераносяць у цёмнае пра
халоднае месца
і там захоўваюць да патрэбнага моманту.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Засьцянак Скрыплеў
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5

Склад:

 

     лапатка традыцыйная свіная (500 г),

     лапаткавая частка ялавічная (500 г),

     часнок (5 зубчыкаў),

     заправа для хатняй каўбасы (1 ст. л.),

     чэрава свіное (30 г),

     соль (10 г),

     перац чорны молаты (20 г),

     каляндра молатая (10 г).

 

Гатаванне

 

Свініну здрабніць на мясасечцы з адтулінамі ў рашотцы 8–12 мм, ялавічыну 2–3 мм. У фарш дадаюць соль, здробнены часнок, спецыі, вымешваць на працягу 5–7 хвілін і напоўніць падрыхтаваную абалонку.

Ступень набівання абалонкі павінна быць слабай з мэтай захавання яе цэласнасці пры тэрмічнай апрацоўцы кілбасы.

 

Дзе пакаштаваць

 

Аграсядзіба На возеры

Гордан Юрый

+375 (29) 781-18-96

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, а. г. Азёры, вул. Вільянава, д. 88

 

Склад:

 

     свініна (10 кг),

     перац чорны,

     гарчыца,

     каляндра,

     часнок,

     соль (150 г),

     вада (0,5 л).

Гатаванне

 

Свініну нарэзаць дробнымі кубікамі, дадаць спецыі (чорны перац, гарчыца, каляндра, соль), кіпячоную ваду. Добра змяшаць, пакінуць на суткі, дадаць дробна нарэзаны часнок і пры дапамозе мясасечкі разапхнуць фарш у прыгатаваныя кішкі. Выпякаць у духоўцы каля 1 гадзіны.

 

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала
+375 (29) 793-31-91
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8