Склад: 6 шт. бульбы, 4 ст. л. з горкай мукі, 250 гр. свінога фарша, яйка, цыбуліна,  прыправы, соль, перац па смаку.

 Бульбу адварыць у мундзіры, адцадзіць, астудзіць і ачысціць ад лупіння. Дадаць мукі, каб атрымалася густое і клейкае цеста.

Асобна гатуем свіны фарш, як на катлеты. Абавязкова дабаўляем 1 яйка, прыправы і соль, перац па смаку. А таксама цыбулю (дробна пакрышаную). Можна дабавіць часнык.

Любую паверхню пасыпаем мукой, бярэм кавалак цеста і раскатваем яго, каб атрымаўся невялікі круг. У гэты круг кладзём сталовую лыжку фарша і закручваем яго ўсярэдзіну. Абвальваем у муцэ і кладзём на патэльню. Жарым на добра разагрэтым свіным жыры або на алеі да залацістага колеру.

Падача: Страву можна падаваць як гарачай, так і халоднай. Са смятанай і зелянінай.

            Заўвага: рэцэптам падзялілася Калбаска Галіна Уладзіміраўна.