Склад:

          свініна (ногі, вушы, вантробы, сала, мяса),

          свіныя кішкі,

          лаўровы ліст,

          цыбрына,

          перац,

          соль,

          часнок,

          каляндра.

Гатаванне

Усе інгрэдыенты добра прамыць і пакінуць замочвацца на некалькі гадзін. Скласці ў вялікі чыгун, паставіць у печ на 2–3 гадзіны. Падчас варэння рэкамендуецца не саліць, з прыправаў можна дадаць толькі лаўровы ліст, каб захаваць смак вантробаў.

Паралельна падрыхтаваць свіныя кішкі: ачысціць, вымыць і адмачыць у растворы з цытрыны, соллю і перцам.

Звараныя вантробы дробна нарэзаць. Рабіць гэта трэба абавязкова ўручную, толькі ў гэтым выпадку страва будзе мець непаўторны смак.

Пасля таго як інгрэдыенты парэзаны, атрыманую сумесь пасаліць, папярчыць, дадаць здробнены часнок і каляндру і пакінуць на некалькі гадзін, каб яна настаялася. На заключным этапе начыняюць кішкі, а пасля кладуць пад прэс, каб яна такім чынам прыняла неабходную форму.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Верас

Макей Міхаіл

+375 (29) 622-33-39

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гродзенская вобл., Зэльвенскі р-н, в. Казловічы